Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Аб актуальнай і важнай на сённяшні дзень тэме – як жыць і працаваць у сітуацыі нявызначанасці і стрэсу вялі дыялог студэнты УЗВ з псіхолагам, выкладчыкам курсу “Псіхалогія для жыцця” Паўлам Джулаем.

“Кожны чалавек рэагуе на стрэс і на сітуацыі, якія з ім здараюцца па-рознаму – і гэта нармальна, – кажа Павел. – Стрэсу нельга пазбегнуць, і калі ў вашым жыцці не будзе стрэсу – вы будзеце яго прасіць, бо ён нам неабходны”.

“Стрэс – гэта заправа жыцця, якая мае сігналы, узмацняльнікі і рэсурсы”.

Да сігналаў стрэсу адносіцца хваляванне, неспакой, раздражняльнасць, галаўны боль, бяссонніца.

Асаблівую ўвагу Павел засяродзіў на тым, што  неабходна рэагаваць на такія сігналы, бо калі гэта не рабіць – стрэс будзе толькі накоплівацца.

Што ўзмацняе стрэс?

“Па-першае – гэта сам чалавек, спажываючы негатыўную інфармацыю. Па-другое, нявызначанасць, непаслядоўнасць, дрэны лад жыцця чалавека”.

Рэсурсы для стрэсу кожны чалавек выбірае асабіста – гэта, напрыклад, сябры, хобі, любімая справа”.

На заканчэнне сустрэчы Павел даў параду прысутным:
“Трэба жыць сённяшнім днём і рабіць добрыя справы”.

Водук студэнткі УЗВ Наталлі Дрозд на лекцыю Паўла Джулая.

Поўны запіс лекцыі можна прагледзіць ніжэй.

Больш фота з мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы