
Ужо ў гэту пятніцу 18 снежня пройдзе майстар-клас ад цырульніка-стылісткі, візажысткі Лізаветы Пералайка.
“Наша сустрэча будзе прысвечана стварэнню навагодняга вобразу, – кажа Лізавета. – Прыносьце з сабой касметыку, адзенне, упрыгожванне, з дапамогай якіх плануеце ствараць свой вобраз на свята, і будзем разам экспераментаваць і граматна ствараць прыгажосць”.

На майстар-клас запрашаюцца студэнткі клубу “Стыльная Я”, а таксама ўсе жадаючыя.
Кошт майстар-класа 2 рублі.
Прыходзьце а 15 гадзіне ў 86 аўдыторыю.