
У пятніцу, 18 снежня, прайшоў трэці, апошні майстар-клас з серыі “Для тых, хто хоча быць захапляльнай” ад Лізаветы Пералайка. Студэнткі вучыліся ствараць свой навагодні вобраз амаль што з нуля.
Распачалі з таго, што вучыліся ўкладваць тонкія валасы. Ліза каментавала кожнае свае дзеянне з падрабязнай інструкцыяй, каб перад святам усе змаглі паўтарыць працэс самастойна.

Падчас майстар-класу Лізавета распавяла гісторыю, як знайшла сваё прызванне. Пакуль яна вучылася і жыла ў інтэрнаце, нашая вядоўца была адной з усіх, хто ўмеў рабіць розныя прычоскі, макіяж. Так гэта і перарасло ў справу яе жыцця. Зараз Лізавета Пералайка ўладальніца студыі прыгажосці “Твигги”, цырульнік-стылістка, візажыстка.
На прыкладзе Таццяны Таранкі студэнткам паказалі, як укладваць валасы шпількай.

Для ўдзельніц майстар-класу Лізавета адкрыла заколкі. Яны зараз у трэндзе, таму трэба не баяцца эксперэментаваць і надзяваць іх. Вось, што сказала на гэты конт Таццяна Таранка:
“У нас адбыліся тры майстар-класы і я думаю, што мяне падтрымаюць дзяўчыны, якія прыходзілі. Вельмі спадабался, мы даведаліся шмат новых фішак для сябе па стылю, афармленню выгляду. Гэты тычыцца і прычосак, і ўпрыгожванняў для валасоў, якія я ніколі нават не думала, што буду насіць. Але да выпускнога я думаю мы ўсе будзем з упрыгожваннямі на галаве і з прычоскамі.”
Таксама студэнткі прынеслі з сабой уласную дэкаратыўную касметыку – паказалі яе і атрымалі рэкамендацыі па навагодняму макіяжу.

Трэба падкрэсліць, што некаторыя прыйшлі ўжо з новымі прычоскамі, скарыстаўшыся саветамі Лізаветы з мінулых заняткаў. Зараз удзельніцы ведаюць, што патрабаваць ад сваіх цырульнікаў.
Хоць майстар-клас у гэтым годзе і апошні, але ніхто не сумаваў – усе былі заняты вельмі захапляльнай справай па стварэнню асабістых святочных вобразаў. Кожная студэнтка выйшла з фрызурай і макіяжам.
Вось, што сказалі самі студэнткі пасля апошняга, трэцяга майстар-класу:
Лізавета Пералайка таксама падзялілася сваімі ўражаннямі пасля трох майстар-класаў:
Чытайце нашыя іншыя матэрыялы, каб даведацца, што было на мінулых занятках:
“Хай вамі любуюцца!” – Лізаветы Пералайка правяла майстар-клас па макіяжу
І на сёмым дзясятку можна эксперыментаваць са сваім выглядам!