Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты, выкладчыкі і арганізатары гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” шчыра віншуюць сваіх сяброў і партнёраў з розных гарадоў і краін з навагоднімі святамі!

Дасылаем нашыя віншаванні арганізатарам і студэнтам бабруйскай “Акадэміі 50+”, кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку”, Мінскага ўніверсітэту трэцяга Веку, Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню “Узаемапаразуменне“, іншым сябрам кааліцыі “За годнае даўгалецце“.

Віншуем шчыра нашых партнёраў з універсітэтаў трэцяга веку ў Вільні, Каўнасе і Марыямпале (Літва)!

Віншуем нашых партнёраў і калег з польскіх Вроцлава, Варшавы і Саколкі!

Шлем калядныя віншаванні цэнтру “ЭдуВіта” ў італьянскі Лечэ!

Віншуем партнёраў з універсітэту трэцяга веку ў брытанскім Бэкансфілдзе!

Віншуем нашу дарагую сяброўку Румяну Радкаву з балгарскага Русе!

Віншуем нашых калег з Украіны: “Родину Колпінга” з Львова, “Цэнтр “Поділля-Соціум” з Вінніцы, а таксама іншых сябраў кааліцыі “За свету людзей сталага веку”!

Віншуем нашых партнёраў з нямецкага Арнсберга і асабліва Марыту Гервін!

НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА

На нова лета радзi, Божа, жыта,
Шчодры вячор, багаты вячор*,

Жыта пшанiца, усякая пашнiца,
Дай табе Божа, пане-гаспадару,

Пiва варыці, сынкоў жанiці,
Гарэлiцу гнацi, дачок выдавацi,

Залезь на баляску i дастань каўбаску!
Стань на драбiнку i дастань саланiнку!

У новым годзе жадаем вам, каб здзейсніліся запаветныя мары.

Хай гучаць у вашай хаце песні, музыка і смех.

Здароўя, любові й веры!

С любоўю і павагай,

студэнты і каманда УЗВ.

Відэа і фота з дакаронавіруснага архіву УЗВ:)

Яшчэ запісы