
Падчас Навагодніх святаў “Універсітэт Залатога Веку” атрымаў шмат цёплых і прыемных віншаванняў ад сяброў, партнёраў, студэнтаў праграмы.
Шчырымі пажаданнямі павіншаваў нас Мураванскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.
З горада Сонца – Маладзечна “адной паштоўкай” даляцелі віншаванні ад Аксаны Ярашонак не толькі для “Універсітэту Залатога Веку”, але і для “Трэцяга Сектара” і “Студыя карысных кампетэнцый”.
Шчыра дзякуем за віншаванні і зычым усім шчаслівага Новага года!