Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Рада і Каманда “Універсітэту Залатога Веку” 14 студзеня павіншавалі адзін аднаго з навагоднімі святамі, абмяняліся падарункамі, падвялі вынікі працы Універсітэту за першы семестр і сумесна спланавалі далейшыя справы на другі семестр УЗВ-12.

Падчас сустрэчы старшыня Рады Ларыса Кіркевіч узгадала асноўныя мерапрыемствы – агульныя лекцыя, добрыя справы, якія адбыліся падчас першага семестра.

Затым былі вызначаны асноўныя даты УЗВ-12 на другі семестр. Такім чынам заняткі другога семестра будуць праходзіць з 25 студзеня па 7 траўня.

Першую агульную лекцыю другога семестра запланавалі на 4 лютага, яна будзе прысвечана навагоднім віншаванням.

Дванаццаты акадэмічны год Універсітэту скончыцца традыцыйным выпускным балем 13 траўня.

Іншая інфармацыя будзе з’яўляцца на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Нефармальная частка сустрэчы Рады была прысвечана віншаванням, дзе кожны сябра Рады і член Каманды атрымаў навагодні падарунак і цёплыя пажаданні ад сваіх калег.

 

Яшчэ запісы