
На сустрэчы Рады з Камандай “Універсітэту Залатога Веку”было вырашана распачаць заняткі другога семестра з 25 студзеня.
Першая агульная лекцыя ў другім семестры запланавана на 4 лютага, яна будзе прысвечана навагоднім віншаванням.
Хто са студэнтаў не падпісаў дадатковыя пагадненні аб навучанні ў другім семестры альбо ўпершыню хоча наведваць наш Універсітэт – падыходзьце, калі ласка, да асістэнтак з 10.00 да 16.00 у 63 офіс па адрасе вул. Будзённага 48а альбо з 10.00 да 18.00 у 16 офіс па адрасе вул. Ціміразева 10/1.
Па ўсіх пытаннях тэлефануйце па нумарам:
62 01 81; +375 29 292 01 81; 68 62 80; +375 33 634 10 41.
Дванаццаты акадэмічны год Універсітэту скончыцца традыцыйным выпускным балем 13 траўня.
За іншай інфармацыяй “Універсітэту Залатога Веку”сачыце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.