Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Яншэнгун”, “Ангельская мова для пачаткоўцаў”, “Diva-Latina”, курс па арт-тэрапіі “Спакой і гармонія” распачалі першы дзень заняткаў другога семестра УЗВ-12.

Сёлета ў другім семестры будуць дзейнічаць не толькі курсы і клубы, якія былі ў першым семестры, але і новыя, напрыклад курс Юліі Севасцьяновіч “Зрабі жыццё лепш”, улюблёны курс многіх студэнтаў “Падарожжы ў часе і прасторы” – выкладчык Віктар Кірэеў.

Разынкай навучання стане наведванне тэатру пад кіраўніцтвам знакамітага гарадзенскага рэжысёра Васіля Калача.

Неабходна адзначыць, што плануецца старт цыклаў адкрытых анлайн лекцый УЗВ па панядзелках з 14.00 да 15.00.

Другі семестр “Універсітэту Залатога Веку” прадоўжыцца да 7 траўня і скончыцца традыцыйным выпускным балем 13 траўня.

З раскладам заняткаў другога семестра можна пазнаёміцца ніжэй.

За навінамі з жыцця праграмы сачыце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

 

 

Яшчэ запісы