Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

18 лютага стартаваў новы цыкл анлайн-заняткаў у Віртуальным Універсітэце Залатога Веку! Мэта ўніверсітэту заключаецца ў пашырэнні доступу сталых людзей да набыцця ведаў і навыкаў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, а таксама для садзейнічання самарэалізацыі сталых людзей.

Дэменцыя – гэта зборны тэрмін, які пазначае глыбокія парушэнні памяці і іншых інтэлектуальных здольнасцей.

Зараз колькасць асоб у свеце, якіх закранула дэменцыя, ацэньваецца ў 47 мільёнаў.

Паводле ацэнак спецыялістаў, да 2050 года колькасць чалавек на планеце з рознымі формамі слабаразумовасці можа павялічыцца да 131 мільёна.

На думку навукоўцаў, да траціны выпадкаў дэменцыі ў свеце можна было б пазбегнуць, калі б людзі сачылі за здароўем свайго мозгу.

На лекцыі Вы даведаецеся:

  • што такое дэменцыя і якія яе асноўныя прыкметы;
  • якія фактары павялічваюць рызыкі дэменцыі;
  • як адрозніць нармальны працэс старэння ад пачатку дэменцыі;
  • ці магчымая яе прафілактыка.

Калі? 18 лютага а 18:00 гадзіне.

Дзе? Анлайн-пляцоўка zoom.

Для каго? Лекцыя будзе карысных і цікавых абсалютна ўсім: людзям сталага веку, іх родным, моладзі, сацыяльным работнікам.

Хто праводзіць: Юлія Аленіцкая – менеджэрка праектаў грамадскай арганізацыі: «Клопат аб сталых ва Украіне», аспірантка кафедры сацыяльнай работы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі

Юлія Аленіцкая

Каб далучыцца да анлайн-лекцыі, запоўніце кароткую анкету да 16 лютага па спасылцы (націсніце на слова “спасылка”)

Яшчэ запісы