Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У чацвер 18 лютага спецыяліст па гісторыі Гародні  ХІХ ст. Аляксандр Радзюк выступіць на агульнай лекцыі ва “Універсітэце Залатога Веку” з тэмай: “Гарадзенская турма і яе “жыхары” ў ХІХ ст.”

“Дадзеная лекцыя будзе з’яўляецца спробай паказаць як праз вывучэнне невялікіх, малых форм і лакальных аб’ектаў (у дадзеным выпадку турмы) можна даследаваць гісторыю горада і краіны ў цэлым, – кажа Аляксандр. – Жыццё гарадзенскага астрога гэта своеасаблівае люстэрка, у якім адбыліся ўсе асноўныя адметнасці палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця нашага горада, а таксама Расейскай імперыі ХІХ-пач. ХХ ст.”

Падчас лекцыі мы закранём наступныя аспекты жыцця людзей за кратамі:

  • размяшчэнне і колькасць турам у Гародні ў ХІХ ст.;
  • архітэктурная эвалюцыя галоўнай гарадзенскай вязніцы;
  • сацыяльны і крымінальны партрэт “жыхароў” турмы;
  • умовы ўтрымання вязняў;
  • адметнасці іх харчавання;
  • дзёрзкія ўцёкі на волю з-за каменных муроў і іншае.

Віртуальная экскурсія, падчас лекцыі, па гарадзенскім турмам, будзе праведзена адным з лепшых спецыялістаў па гісторыі Гародні ХІХ ст., кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Аляксандрам Рыгоравічам Радзюком. 

Сустрэча пройдзе а 12 гадзіне, па адрасе вул. Будзённага 48а, аўд.100.

Запрашаем усіх ахвотных, не забудзьце, калі ласка, ахоўныя маскі.

Яшчэ запісы