Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэта чарговая дабрачынная акцыя, рэалізаваная сёлета ў межах Школы добрых справаў.

Збор рэчаў, якія неабходныя людзям, якімі апякуецца хоспіс, распачаўся яшчэ ў студзені.

Сёння ў гэтай установе, якая месціцца на вул. Гагарына 5, знаходзіцца 10 ложкаў, усе з якіх занятыя.

“Універсітэт Залатога Веку” не адзіны, хто дапамагае хоспісу, але тыя альбо іншыя рэчы (напрыклад, памперсы, якія збіраліся зараз студэнтамі УЗВ) там заўсёды патрэбныя.

Нашых студэнтак, якія прывезлі рэчы – Таццяну Таранку, Ларысу Кіркевіч, Ларысу Ганчар – ветліва сустрэлі сястра-гаспадыня Алена Гамец  і загадчыца аддзялення хоспісу Валянціна Гнядо. 

Вы таксама самастойна можаце дапамагчы хоспісу.
Вось што там патрэбна найперш: вільготныя сурвэткі, сурвэткі аднаразовыя (памерам з пялюшку – іх выкарыстоўваюць пры проляжнях і працэдурах), сурвэткі папяровыя, памперсы, падушкі (50*70), вадкае мыла, шампунь, гель для душа, мачалкі з паралону, асвяжальнік паветра, туалетная папера, пакеты для смецця (30 л), гарбата, печыва.

Прапаноўвайце нам таксама свае добрыя ідэі для добрых спраў!

Школа добрых справаў – гэта традыцыйны праект, якія студэнты УЗВ здзяйсняюць штогод.

У яго межах яны самі вызначаюць і праводзяць уласнымі сіламі дабрачынныя акцыі на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

 

Яшчэ запісы