
Шмат каму з нас прыходзілася або прыйдзецца даглядаць блізкіх людзей, якіх падкасілі цяжкія хваробы.
Каб дапамагаць блізкаму – трэба памятаць пра сябе. Гэта простая рэч, пра якую часта забываюць тыя, хто даглядае. Як вынік – шмат хто з іх сутыкаецца з выгараннем або заняпадам сіл, роспаччу і пачуццём бездапаможнасці.
На лекцыі вы даведаецеся:
- што такое выгаранне і чым яно пагражае;
- навучыцеся тэхнікам самапаслаблення і здымання стрэсу;
- атрымаеце практычныя навыкі працы з выгараннем;
- даведаецеся, як прадухіляць гэты стан.
Выкладчыца:
Юлія Аленіцкая – менеджарка праектаў грамадскай арганізацыі: “Клопат пра сталых ва Украіне”, аспірантка кафедры сацыяльнай працы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Тараса Шаўчэнка.

Дата: 20 лютага 2021
Час: 11:00 – 12:30
Месца: Анлайн-пляцоўка ZOOM
Рубрыка: Здароўе
Запісацца на лекцыю можна па спасылцы.