Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

18 лютага стартаваў новы цыкл анлайн-лекцый ва Віртуальным Універсітэце Залатога Веку.

Мэта ўніверсітэту заключаецца ў пашырэнні доступу сталых людзей да набыцця ведаў і навыкаў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, а таксама для садзейнічання самарэалізацыі сталых людзей.

Заняткі ўніверсітэта даступныя і для людзей іншых пакаленняў.

Адкрытыя лекцыі і курсы ў гэтым сезоне працягнуцца да канца траўня. На заняткі ўжо падалі заяўкі больш за 35 патэнцыйных выкладчыкаў ВНУ з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Ізраіля, Канады, Расіі, Узбекістана і Украіны.

Адкрытыя анлайн-лекцыі будуць праходзіць тры разы на тыдзень – па панядзелках, чацвяргах і суботах.

Мы запрашаем таксама прыняць удзел у нашых курсах, якія будуць праходзіць па сваім раскладзе.

Прапануем вам пазнаёміцца ​​з раскладам заняткаў на бліжэйшы час.

18 лютага, 18:00-19:30, лекцыя “Дэменцыя: што гэта такое і як з гэтым змагацца”, Юлія Аленіцкая, Украіна. Запісацца (націсніце на слова).

20 лютага, 11:00-12:30, лекцыя “Выгаранне. Ці як дапамагчы тым, хто даглядае за хворым сваяком “, Юлія Аленіцкая, Украіна. Запісацца (націсніце на слова).

22 лютага 15:00-16:30, лекцыя “Погляды на мадэлі цывілізацый у іх развіцці”, Святлана Словік, Беларусь.

25 лютага, 18:00-19:30, лекцыя “Дакументальнае кіно – праўда ці мастацтва?”, Максім Швед, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

27 лютага, 11:00-12:30, лекцыя “Навошта вывучаць рэлігію?”, Таццяна Крыхтова, Расія. Запісацца (націсніце на слова).

1 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Вывучаем сваю краіну, не выходзячы з дому” (тэма ўзгадняцца), Святлана Машчанка, Беларусь.

3 сакавіка, 18:00-19:30, першы занятак курса па гісторыі Беларусі “Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

4 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Мы і дзікая прырода”, Інэса Балоціна, Беларусь.

6 сакавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Запаведная справа ў Беларусі”, Інэса Балоціна, Беларусь.

10 сакавіка, 18:00-19:30, другі занятак курса па гісторыі Беларусі “Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: ад 1917 да 1970-х.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

11 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Арганічнае гаспадарка і экалагічнае земляробства”, Вольга Шчыглінская, Беларусь.

12 сакавіка, 11:00-12:30, першы занятак курса “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь.

13 сакавіка, 13:00-14:30, першы занятак курса “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь.

15 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Рэабілітацыя і аднаўленне гаворкі пасля інсульту”, Іна Кулей, Беларусь.

17 сакавіка, 18:00-19:30, трэці занятак курса па гісторыі Беларусі “Праект «Беларусізацыя» у БССР: прычыны стварэння, згортвання і паследствы.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

18 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Вывучаем сусветнае мастацтва” (тэма ўзгадняцца), Вольга Стужынская, Бельгія.

19 сакавіка, 11:00-12:30, другі занятак курса “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь.

20 сакавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Трэніроўка памяці”, Алена Яшчанка, Ізраіль.

24 сакавіка, 18:00-19:30, чацвёрты занятак курса па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лёс у беларускай гісторыі.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

25 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Правілы дэгустацыі мёду”, Вольга Гаўрылік, Беларусь.

26 сакавіка, 11:00-12:30, трэці занятак курса “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь.

27 сакавіка, 13:00-14:30, другі занятак курса “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь.

31 сакавіка, 18:00-19:30, пяты занятак курса па гісторыі Беларусі “Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя дзвюх самых буйных канфесій на беларускіх землях за апошнюю тысячу год.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца (націсніце на слова).

Звяртаем увагу, што расклад будзе дапаўняцца.

Сачыце за анонсамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках! Там жа будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю / кожны курс.

Старонка Віртуальнага ўніверсітэта ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/online.uzv.by

Віртуальны ўніверсітэт заснаваны ў 2020 г. членамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.

Яшчэ запісы