
Другі раз у новым семестры прайшла адкрытая лекцыя з запрошаным госцем, Аляксандрам Радзюком, на тэму “Гарадзенская турма і яе жыхары ў ХІХ ст.”
У форме дыялогу гісторык распавёў нашым студэнтам і студэнткам цікавіны, якія адбываліся ў сценах самай старажытнай дзеючай турмы ў Беларусі – гарадзенскай.
“Падчас сваіх навуковых даследванняў, вывучаю я як гісторыю Беларусі ў цэлам, так і гісторыю лакальных супольнасцей, у тым ліку гісторыю нашага с вамі горада. Пад час даследавання яго гісторыі адкрыюцца розныя нязвычныя рэчы, цікавыя штукі, якія ставяць асобна наш горад у шэрагу іншых населеных пунктаў Беларусі: вельмі шмат сваеасаблівых рэчаў з архітэктуры, рэчаў звязаных з жыхарамі нашага горада – пра гэта ўсё я распавядаў падчас сваіх заняткаў”.
Падчас гэтай лекцыі Алесь Радзюк прапанаваў сваім уважлівым слухачам і слухачкам з нататнікамі іншы погляд на гісторыю.

Вядоўца распавёў пра тое, што ў 19 стагоддзе ў Гародні было 12 будынкаў, адведзеных пад турму, вязням выдавалі ад 3 да 12 капеек на ежу і другія рэчы, пляцоўка для публічнага пакарання падарожнічала з горада ў горад і збіралася на галоўнай плошчы. Метады публічнага пакарання для вязняў вышэйшага саслоўя адрознівалася ад тых, якія выкарыстоўваліся для “простых” вязняў.
Прэзентацыя ад Аляксандра Радзюка:
Больш падрабязнасцей пра змест лекцыі вы знойдзеце ў відэа.
Аляксандр Радзюк – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык ва “Універсітэце Залатога Веку” курсу “Гародня і Гарадзенцы ў ХІХ – пач. ХХ ст.: незвычайныя гісторыі звычайнага гораду”.
Пасля агульнай лекцыі таксама адбыўся першы старастат у другім семестры УЗВ-12. Старшыня Рады Ларыса Кіркевіч распавяла пра плануемыя мерапрыемствы і добрыя справы, якія будуць ладзіцца ў другой палове навучальнага года.

План агульных мерапрыемств:
- 01.02.2021 – 01.04.2021 – конкурс-эсе “Мая сям’я”;
- 04.03.2021 – Лекцыя № 7 са Зміцерам Вінчэўскім на тэму: “Стратэгіі сэксуальных паводзінаў птушак”;
- 13.03.2021 – майстар-клас Тамары Герасіменка па расхламленню рэчаў;
- 18.03.2021 – Лекцыя № 8 з Алай Петрушкевіч на тэму: “А дух мой — небам поўны”. Літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Лейба Найдуса”;
- 20.03.2021 – вясенні Вольны кірмаш;
- 01.04.2021 – Лекцыя № 9: выступ тэатральнага клубу УЗВ;
- 15.04.2021 – Лекцыя № 10: “Віншаванне Юбіляраў УЗВ”;
- 17.04.2021 – Жывая бібліятэка пра эсэ “Мая сям’я”;
- 29.04.2021 – Лекцыя №11 з Кацярынай Дабкене на тэму: “Гульні для розуму: як пераадоліць інэрцыю мыслення”;
- 13.05.2021 – Выпускны УЗВ.
Добрыя справы:
- збор макулатуры;
- збор кнігаў для санаторыя “Парэчча”;
- збор прадуктаў для прытулку бяздомных у Шчучыне;
- збор пратэрмінаваных лекаў;
- збор кармоў і веташы для жывёл “Преданое сердце”.
Водгук слухачкі Людмілы Стасевіч аб лекцыі Аляксандра Радзюка.
Сваім уражаннем падзяліўся таксама выкладчык курсу “Наш зрок і наша здароўе” і студэнт УЗВ Аляксандр Лобан.
“Толькі што праслухаў лекцыю Алеся Радзюка пра Гарадзенскую турму, і лекцыя неверагодная, як і іншыя лекцыя Алеся Радзюка, бо і іншыя я таксама чуў. Што тут добра, што ён гаворыць пра людзей і пра простых людзей, а не пра асаблівасці гістарычныя ўвогуле. Ён раскрывае тэмы на прыкладзе звычайных асабаў, якія жалі ў тых часах і, канешне, гэта вельмі добра. У цяперашніх умовах нам трэба ўсім больш думаць пра тое, каб больш пазнаць сваё мінулае і ведаць яго, каб не страціць сябе. Дзякуй”.