Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзельнікі сустрэчы, якая адбылася 25 лютага, абмяняліся досьведам валанцёрскай працы і спланавалі задачы на бліжэйшыя месяцы.

Валанцёры “Універсітэту Залатога Веку” распавялі, якім чынам дапамагалі і дапамагаюць сваім падапечным.

Ларыса Ганчар падзялілася гісторыяй пра сваю цудоўную і энергічную цёцю, якая ў свае 90 год любіць гуляць пешшу, хадзіць у краму.

Маёй падапечнай самае галоўнае – размовы, – кажа Аліна Філіпчык.Мы з ёй вельмі добра ладзім і дапамагаць мне ёй у радасць.

Ёсць у валанцёрскай працы і цяжкія моманты. Так, у Ларыса Кіркевіч 2 лютага памерла яе падапечная Марыя Іванчык.

– Дзесяць гадоў назад у яе памёр сын і яна ўвесь гэты час жыла адна, – кажа Ларыса і дадае. – Я дапамагала ёй, заўсёды прыходзіла наведаць, нават ноччу магла прыйсці, калі Марыя прасіла дапамогі. Вельмі сумую па ёй, было цяжка прыняць яе адыход.

Таксама ў Ларысы ёсць і другая падапечная Тамара Бяганская, пра якую яна расказвае ў відэа.

Падчас сустрэчы валанцёры пазнаёміліся са Зборнікам лепшых практык “срэбных” валанцёраў Расіі і краін СНД, у якім ёсць інфармацыя і пра “Універсітэт Залатога Веку”.

Падчас сустрэчы валанцёрам УЗВ былі ўручаны значкі ад калег з Санкт-Пецярбурга “Мост дружбы”.

На сходзе прысутнічалі не толькі валанцёры, але і каманда УЗВ разам з заснавальнікамі праграмы  Ланай і Вітаўтам Руднікамі.

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам “Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы