Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Як за 100 мільёнаў гадоў сучасныя птушкі знайшлі розныя магчымасці перадаць свае гены нашчадкам найбольш зручным спосабам для іх ладу жыцця і асяроддзя – пра гэта і пра шмат яшчэ чаго цікавага распавядзе студэнтам УЗВ 4 сакавіка вядомы гарадзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі.

На галоўным здымку – пара шэрых жураўлёў падчас вясновага заляцання.

У час сустрэчы з ім вы даведаецеся:

  • што такое манагамія, полігамія, поліандрыя і праміскуітэт, чым яны могуць быць выгадныя розным відам?
  • якія птушкі стараюцца першымі кінуць сваё гняздо?
  • як зязюлі выбіраюць гнёзды прыёмных бацькоў для сваіх птушанят?
  • якія мясцовыя птушкі – самыя верныя партнёры (і гэта не лебедзі-шыпуны :)) ?
  • якія з птушак дзейнічаюць як сапраўдныя мафіозі – робяць іншым відам прапанову, ад якой тыя не могуць адмовіцца?
  • хто з птушак пасля прылёту на гнездаванне пралятае яшчэ 10 тысяч кіламетраў, каб наведаць розных самак?
  • як самкі вырашаюць, колькі яек адкладваць у гэтым сезоне і як іх наседжваць?

Дзмітры Вінчэўскі – выкладчык курса  ва УЗВ “Назіраем і вызначаем птушак – наступны ўзровень”, рэдактар сайта “Птушкі штодня” www.birdwatch.by

 

Дзмітры Вінчэўскі

Пасля агульнай лекцыі а 14 гадзіне пройдзе майстар-клас па разбіранню і захоўванню рэчаў ад Тамары Герасіменка ў 63 аўдыторыі.

Занятак жа курса “Натхненне майстрыхі” адбудзецца а 16 гадзіне.

Чакаем вас а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўд.100.

Запрашаем усіх ахвотных! Памятайце, калі ласка, пра ахоўныя маскі.

 

Яшчэ запісы