Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Нечаму можна павучыцца ў птушак заўсёды” – перакананы вядомы беларускі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі, які правёў 4 сакавіка для студэнтаў УЗВ адкрытую лекцыю “Стратэгіі размнажэння птушак”.

“Сучасныя птушкі маюць узрост прыкладна 100 мільёнаў гадоў, а знойдзеным рэшткам першых людзей – 2,5 мільёнаў гадоў. Яны [птушкі] ўсё роўна жылі раней за нас і прыставаліся, напэўна, лепш, хаця не ўсе, канешне, – кажа Дзмітрый. – Да 60-х гадоў мінулага стагоддзя лічылася, што большасць птушак – манагамныя, аднак аказалася, што ўсё ў іх не так проста, і, акрамя полігаміі, поліандрыі існуе проміскуітэт і EPC (extra-pair copulation). Прычына ўсёй гэтай разнастайнасці ў прыродзе – натуральны адбор”.

У свеце зараз жыве прыкладна 11 500 відаў птушак (у Беларусі на пачатак гэтага года было вядома 337 відаў). У кожнага віда ёсць адна з гэтых стратэгій размнажэння: у розных асобін, розных відаў свае нюансы.

Для разумення паводзінаў птушак трэба браць пад увагу два асноўныя прынцыпы: біялагічная мэтазгоднасць – гэта азначае, што любая жывая істота стараецца весці найбольш эфектыўнае жыццё, у большасці выпадкаў – гэта эканомія энергіі, якую яшчэ трэба здабыць. Але не заўсёды гэта атрымліваецца, бо важна не проста пражыць, а і пакінуць пасля сябе нашчадкаў.

Агульнае фота

Кожная стратэгія па пакіданні нашчадкаў накіравана на тое, каб захаваць больш энергіі і захаваць пасля сябе свой генатып.

Адна з такіх стратэгій размнажэння – монагамія. Птушкі, якія ёй кіруюцца, выбіраюць аднаго партнёра на ўсё жыцце. Звычайна, гэта птушкі вялікіх памераў. Чым больш птушкі, тым больш яны могуць жыць. Напрыклад, жураўлі, лебедзі, гусі могуць жыць да 20-30 гадоў. І шукаць для іх кожны раз новага партнёра – энергетычна затратна. Так атрымліваецца, што лепш знайсці аднаго лепшага партнёра і старацца быць з ім усё жыццё.

У птушак таксама ёсць пачуццё, якое мы называем каханнем. Пра гэта даведаліся ў эксперыменце, па выніках якога апынулася, што вялікія сініцы могуць ахвяраваць доступам да ежы, каб застацца са сваім партнёрам і ўзімку.

Пра іншыя стратэгіі размнажэння, цікавосткі ў паводзінах птушак глядзіце ў відэа:

Сваімі ўражаннямі пасля агульнай лекцыі дзеліцца студэнтка УЗВ Лілія Вільчэўская:

Вось што кажа студэнт УЗВ і сябра Рады Уладзімір Рунге:

Дзмітрый Вінчэўскі ўжо 12 гадоў працуе рэдактарам сайта “Птушкі штодня”, выкладае ва “Універсітэце Залатога Веку” курс “Назіраем і вызначаем птушак”.

 

Яшчэ запісы