Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першы ў Гродне «кантэйнер» для пратэрмінаваных лекаў усталявалі ва Універсітэце Залатога Веку. Гэтая кардонная скрынка – адзінае месца ў горадзе, дзе можна пакінуць старыя таблеткі з хатняй аптэчкі. Скарыстацца ёй можа любы ахвотны.

Згодна з новымі правіламі абыходжання з адходамі, кантэйнеры для лекаў павінны стаяць у медыцынскіх арганізацыях – паліклініках, шпіталях, аптэках. У 12 гарадах Беларусі ўжо арганізаваны пункты збору. У Гродне такіх боксаў для насельніцтва пакуль няма. Цэнтральная паліклініка чакае ўзгаднення з МУС і іншымі інстанцыямі. У той жа час у горадзе тры гады прастойвае печ для такога тыпу адходаў. Яе пакуль не змаглі падключыць – таксама з-за ўзгаднення.

Напісалі лісты ў гарвыканкам

– Раней я неяк не задумвалася, куды лекі выкідаць. Але потым прачытала, што ў гродзенскай вадзе знайшлі антыбіётыкі, гармоны, іншыя небяспечныя рэчывы. Гэта ж і на прыроду ўплывае, і на жывёл, і на наша здароўе, – кажа слухачка курса «Экогармонія» ва УЗВ Валянціна Каралько.

Арганізаваць раздзельны збор лекаў ва Універсітэце Залатога Веку вырашылі пасля публікацыі Hrodna.life аб гэтай праблеме.

З-за няправільнай утылізацыі рэшткі медыцынскіх прэпаратаў трапляюць у навакольнае асяроддзе, а затым у ежу. Пастаянны кантакт з лекамі нават у невялікіх дозах можа выклікаць, напрыклад, алергіі, рэпрадуктыўныя праблемы, устойлівасць да антыбіётыкаў.

Слухачы УЗВ вырашылі не выкідваць старыя лекі, а захоўваць іх у скрынцы, пакуль у горадзе не паставяць афіцыйныя пункты збору

– Мы і раней такую ​​ініцыятыву абмяркоўвалі, але цяпер вырашылі не адкладаць, – распавяла старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч. – Хацелася б, каб раздзельны збор прасоўвалі не толькі мы, але і паліклінікі, бальніцы, аптэкі.

У адной з аўдыторый універсітэта паставілі кардонную скрынку, куды сталыя гарадзенцы прыносяць пратэрмінаваныя таблеткі. Пенсіянеры чакаюць, калі ў горадзе з’явяцца афіцыйныя кантэйнеры.

– Пасля смерці бацькоў у мяне засталося шмат прэпаратаў з не пратэрмінованнай прыдатнасцю. Аказалася, што ў шпіталь або аптэку іх не здасі. Што магла – раздала знаёмым, але былі і рэдкія, – кажа слухачка УЗВ Наталля Дрозд.

Ларыса Кіркевіч і яшчэ некалькі студэнтаў УЗВ напісалі лісты ў гарвыканкам. Яны прасілі патлумачыць, дзе і як гарадзенцы могуць правільна ўтылізаваць непатрэбныя лекі. Адказы павінны прыйсці да сярэдзіны сакавіка.

Кантэйнеры ўзгодняць з міліцыяй

З верасня 2020 года Беларусі дзейнічае новы тэхнічны кодэкс «Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі», па якім пратэрмінаваныя лекі падлягаюць асобным зборы. Яны лічацца небяспечным відам адходаў. У 12 гарадах і адным гарадскім пасёлку Беларусі ўжо працуе 21 пункт збору. Большую частку кантэйнераў усталяваў Цэнтр экалагічнага і сацыяльнага развіцця з Баранавічаў. Ён рэалізуе агульнанацыянальны пілотны праект «Прырода без фармацэўтычных адходаў».

Цэнтр гатовы ўжо зараз паставіць у Гродна 7 боксаў для непатрэбных лекаў у гарадскіх паліклініках. У верасні і кастрычніку ў Гродзенскі гарвыканкам адпраўлялі два лісты з прапановай аб супрацоўніцтве, але адказу не атрымалі. У адміністрацыі гэта растлумачылі магчымым збоем у сістэме электронных зваротаў.

Экаактывісты Яўген і Вікторыя Калачы з Баранавічаў арганізуюць раздзельны збор лекаў у Беларусі

У студзені эколагі адправілі ў гарвыканкам яшчэ адзін ліст. Пасля гэтага ім ператэлефанавалі і запрасілі ў Гродна правесці прэзентацыю, распавяла дырэктарка Цэнтра экалагічнага і сацыяльнага развіцця Вікторыя Калач. Пакет дакументаў для заключэння дагавора актывісты перадалі галоўнаму лекару Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі. Прэзентацыя прайшла 5 лютага, але рашэнне пакуль не прынята. Паводле інфармацыі Вікторыі Калач, зараз паліклініка чакае адабрэння на ўстаноўку кантэйнераў ад міліцыі.

– Мы вывучаем юрыдычныя пытанні, узгоднім магчымасць размяшчэння пунктаў паасобнага збору лекаў у паліклініках з рознымі інстанцыямі. Узгадненне з МУС неабходна, таму што ў кантэйнерах могуць апынуцца небяспечныя рэчывы, напрыклад псіхатропы, – растлумачыў сітуацыю Hrodna.life галоўны ўрач Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Раманчук.

Печ для ўтылізацыі яшчэ не працуе

Планы ўсталяваць кантэйнеры ў медыцынскіх установах Гродна ёсць у смеццесартавальнага завода. Але для гэтага трэба запусціць устаноўку па спальванню і абясшкоджванню медыцынскіх адходаў. Печку купілі тры гады таму, але не змаглі ўвесці ў дзеянне з-за складаных узгадненняў.

У студзені дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў Вячаслаў Андрэеўскі распавёў Hrodna.life, што на працягу месяца разлічвае атрымаць адабрэнне эколагаў на запуск устаноўкі. Пасля гэтага, паводле яго слоў, гарадзенцы маглі б здаваць пратэрмінаваныя лекі ў аптэках. 1 сакавіка Вячаслаў Андрэеўскі паведаміў Hrodna.life, што дакументы яшчэ не гатовыя.

Якія лекі выкідваюць у боксы

За год працы грамадскай кампаніі і праекта «Прырода без фармацэўтычных адходаў» у кантэйнеры для пратэрмінаваных лекаў людзі выкінулі больш за 50 кілаграмаў медыкаментаў. У боксах часцей за ўсё знаходзілі сардэчна-сасудзістыя прэпараты, антыбіётыкі, абязбольваючыя, гарманальныя і супрацьпухлінны сродкі. Многія з іх небяспечныя тым, што ўстойлівыя ў навакольным асяроддзі.

У 2016 годзе падчас даследаванняў беларускія навукоўцы знайшлі ў сцёкавых водах Гроднавадаканала антыбіётык цыпрафлаксацін, спазмалітык дратаверын, гарманальны прэпарат этінілэстрадіол і супрацьзапаленчае сродак кетопрофен.

Вольга Брэйда, Hrodna.Life

Пераклад з рускай мовы: Вольга Ганчарук

Крыніца: Hrodna.Life

Яшчэ запісы