Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пасля агульнай лекцыі, 4 сакавіка, прайшоў майстар-клас “Расхламленне і захоўванне рэчаў” ад Тамары Герасіменка, дзе студэнткі разбіраліся з паняццямі, што такое хлам, як з ім змагацца, метадамі хавання і сартавання рэчаў.

Метад расхламлення і захоўвання рэчаў па КонМары прыйшоў да нас з Японіі. Мары Кандо – яго стваральніца, пісьменніца, якая найбольш вядомая сваім бэстсэлерам “Магическая уборка”. Ёсць таксама і іншыя прадстаўніцы па арганізаванню хатняга быту, напрыклад, Юкіка Канэка, Флай Лэдзі, Наталья Грэйс.

Існуюць розныя метады хавання рэчаў, некаторыя асноўныя з іх – гэта захоўваць рэчы ў адным месцы, іх даступнасць, прытрымлівацца захоўвання рэчаў па сезонам. Напрыклад, хаваць рэчы на зімоўку, што актуальна для нашага надвор’я.

“Самае карыснае, што я атрымала пасля знаёмства з рознымі падыходамі да арганізавання хатняга быту – гэта падыходзіць да расхламлення без фанатызму. На расчышчанае месца прыходзяць новыя рэчы, якія выкарыстоўваюцца пастаянна, цешаць вас, навакольных, – распавядае сяброўка Рады і выкладчыца курса “Натхненне майстрыхі” Тамара Герсіменка. – Таксама ў мяне ёсць дэвіз: “Калі з ста рэчаў, якія вы выкінулі, спатрэбілася адна, то можна задаваць пытанне, ці трэба трымаць астатнія 99?”

Удзельніцы майстар-класа глядзяць відэа

Вось што кажа ўдзельніца майстар-класа Таццяна Таранка

“Майстар-клас прайшоў вельмі прадуктыўна. Пачулі новую інфармацыю, абмяняліся сваімі напрацоўкамі па арганізванню захоўвання рэчаў і спосабамі ўтылізацыі”.

Сваімі ўражаннямі падзялілася і Аліна Філіпчык:

“З задавальненнем наведала майстар-клас па расхламленню, які правяла Тамара Герасіменка. Яна пазнаёміла нас з кнігамі Мары Кандо і прынцыпамі хатняга прыбірання Флай Лэдзі. Самае каштоўнае гэта тое, што яна распавяла і перадала нам асабісты вопыт у арганізаванні захоўвання ў хаце. Мы ў адказ таксама абмянялісь сваімі прыёмамі. Атрымалася вельмі добра і карысна”.

Відэа, якое глядзелі ўдзельніцы на майстар-класе і якое рэкамендуе Тамара:

Яшчэ запісы