Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

13 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку пройдзе традыцыйны вясновы Вольны кірмаш. 

Традыцыйна на Кірмаш студэнты і госці УЗВ прыносяць з сабой кветкі, расліны, насенне, вопратку, абутак, цацкі і іншыя рэчы і аксэсуары ў добрым стане.

На Вольным кірмашы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць не толькі знайсці для сябе цікавыя рэчы, але і атрымаць карысныя ўменні на разнастайных майстар-класах.

У гэты раз пройдзе вялікі майстар-клас “Рыхтуемся да Вялікадня”, які будзе складацца з двух частак. Праводзіць яго будуць выкладчыцы УЗВ, сяброўкі Рады – Тамара Герасіменка і Ларыса Ганчар.

На майстар-класе вы даведаецеся, як фарбаваць яйкі пры дапамозе воску, сервіраваць стол, афармляць пасхальныя кошыкі, дэкараваць дом і шмат чаго іншага!

Працы Ларысы Ганчар

Кірмаш пройдзе а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўдыторыя 86.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Ідэя Вольных кірмашоў скіраваная на супрацьпастаўленне існуючаму падыходу да спажывання, бо ў свеце ўжо і так выраблена столькі рэчаў, якія мы не зможам выкарыстаць, а бясконцы выраб новых рэчаў толькі шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

Вольныя кірмашы – гэта альтэрнатыва рынкавым дачыненням, заснаваным на куплі-продажу.

На Кірмаш людзі бясплатна прыносяць непатрэбныя ім рэчы, аддаюць іх альбо абменьваюцца імі.

Яшчэ запісы