Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Літаратурна-музычная імпрэза “А дух мой – небам поўны”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Лейба Найдуса, адбудзецца 18 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку”.

У праграме запланаваныя выступы літаратуразнаўцаў, паэтаў – перакладчыкаў вершаў Лейба Найдуса, бардаў Таццяны Салаўёвай і Алеся Закрэўскага, а таксама ўкладальніцы кнігі пра Лейба Найдуса Марыны Шэпелевіч.

Весці праграму будзе выкладчыца курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” Ала Петрушкевіч.

Ала Петрушкевіч

Лейб Найдус – яўрэйскі паэт, перакладчык, нарадзіўся і памёр у Гародні.

Сустрэча распачнецца а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўд.100.

Уваход – толькі ў масках.

 

Яшчэ запісы