Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

COVID і пандэмія – гэта ўжо не новыя для нас словы. Гэта рэальнасць, у якой увесь свет, у тым ліку і Беларусь, існуе ўжо год. Рэальнасць напружанасці і новага, складанага досведу. У такой сітуацыі важна памятаць пра сябе, пра сваё здароўе, ведаць пра тое, як аднаўляцца пасля каронавіруса, спраўляцца са стрэсавымі сітуацыямі.

Мы запрашаем у “Школу Здаровага Даўгалецця” людзей залатога веку (55+).

Удзельнікаў чакаюць чатыры дні інтэнсіўных трэнінгаў са спецыялістамі ў сферы медыцыны, псіхалогіі і аздараўленчай гімнастыкі. Гэта будуць практыка-арыентаваныя сустрэчы з вопытнымі экспертамі.

Падчас Школы Вы даведаецеся:

  • якія  рэакцыі псіхікі ў сітуацыі нявызначанасці і стрэсу можна лічыць нармальнымі, а якія рэакцыі патрабуюць павышанай увагі і дапамогі;
  • якія асаблівасці трэба ўлічваць у час узаемадзеяння з людзьмі, якія знаходзяцца ў сітуацыі працяглага стрэсу;
  • якія існуюць спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі;
  • што такое постковідны сіндром і як ацэньваць паказнікі здароўя, каб пазбегнуць ускладненняў пасля ковіду;
  • як можна папярэджваць асобныя захворванні;
  • як палепшыць свой фізічны і псіхічны стан, нягледзячы на пандэмію.

Падчас Школы Вы навучыцеся:

  • распазнаваць стрэс, трывогу і іншыя эмацыйныя станы;
  • выяўляць і працаваць з перакананнямі, якія ўзмацняюць стрэсавы стан;
  • прыёмам псіхалагічнай самадапамогі;
  • аказваць першую псіхалагічную дапамогу блізкім;
  • аднаўляцца пасля  перанесенай  ковід-інфекцыі;
  • рабіць спецыяльную дыхальную гімнастыку;
  • практыкаванням па падтрыманню інтэлектуальных функцый, здароўя суставаў і арганізму ў цэлым;
  • метадам самамасажу твару;
  • правільнаму дагляду за ўзроставай скурай.

Для ўдзелу ў “Школе Здаровага Даўгалецця” запоўніце, калі ласка, кароткую анкету.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375 33 634 10 41.

“Школа здаровага даўгалецця” праводзіцца ў Гродна другі год запар. У мінулым годзе заняткі Школы былі прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і дапамозе людзям, якія пакутуюць ад яе.

Даведацца, як прайшла мінулагодняя Школа можна тут.

“Школа Здаровага Даўгалецця” дзейнічае сёлета ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.

Яшчэ запісы