Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пра гэта гаворыцца ў Глабальным дакладзе пра эйджызм, апублікаваным 18 сакавіка.

У дакуменце апісаныя прырода эйджызму, прыведзеныя дадзеныя пра маштаб дыскрымінацыі па ўзросце, а таксама прапанаваныя тры асноўныя стратэгіі дзеянняў па зніжэнні ўзроўню эйджызму.

Калі ўрады, установы ААН, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і акадэмічныя і даследчыя ўстановы будуць рэалізоўваць эфектыўныя стратэгіі і ўкладваць грошы ў далейшыя даследаванні, калі людзі і супольнасці будуць далучацца да руху і рэагаваць на кожны прыкладу эйджызму – мы разам створым свет для ўсіх узростаў – гаворыцца ў Дакладзе.

Эйджызм – гэта сацыяльная з’ява, якую Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя вызначае як стэрэатыпы, перадузятае стаўленне і дыскрымінацыю, накіраваныя на іншых альбо на сябе паводле ўзросту.

Стратэгія 1: Палітыка і права

Палітыка і заканадаўства на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях павінны быць скіраваныя на папярэджанне і супрацьдзеянне дыскрымінацыі па ўзросце, ліквідацыі няроўнасці і забеспячэння абароны правоў чалавека.

Стратэгія 2: Адукацыйныя мерапрыемствы

Адукацыйныя мерапрыемствы па зніжэнні эйджызму павінны быць уключаны на ўсе ўзроўні і тыпы адукацыі, пачынаючы ад пачатковай школы і да універсітэта, а таксама ў фармальных і нефармальных адукацыйных пляцоўках.

Адукацыйныя мерапрыемствы дапамагаюць узмацніць эмпатыю, развеяць памылковыя ўяўленні і забабоны пра розныя ўзроставыя групы і дыскрымінацыю.

Стратэгія 3: Кантактныя мерапрыемствы паміж пакаленнямі

Такія мерапрыемствы павінны быць накіраваныя на спрыянне ўзаемадзеянню паміж людзьмі розных пакаленняў. Такі кантакт дапаможа зменшыць стэрэатыпы, якія існуюць у дачыненні да розных пакаленняў.

Тры галоўныя праявы эйджызму: Стэрэатыпы (што мы думаем), Перадузятае стаўленне (што мы адчуваем), Дыскрымінацыя (што мы робім)

Аўтары дакладу прапанавалі таксама тры рэкамендацыі, выкананне якіх можа зменшыць узровень эйджызму ў свеце:

Рэкамендацыя 1: Укладвайце грошы ў стратэгіі барацьбы з эйджызмам, заснаваныя на фактычных дадзеных. Прыярытэт трэба аддаваць тром апісаным вышэй стратэгіям.

Рэкамендацыя 2: Паляпшайце дадзеныя і даследаванні, каб лепш зразумець эйджызм і спосабы яго зніжэння. Паляпшэнне нашага разумення ўсіх аспектаў эйджызму з’яўляецца неабходнай умовай для зніжэння ўзроўню эйджызму ў адносінах як да маладых, так і да сталых людзей.

Самым галоўным прыярытэтам павінна быць распрацоўка стратэгій па зніжэнні эйджызму. Патрэбна аптымізаваць існуючыя стратэгіі, ацаніць іх кошт і эканамічную эфектыўнасць, а затым удасканаліць іх.

Рэкамендацыя 3: Стварайце рухі, каб змяніць стаўленне да ўзросту і старэння. Мы ўсе павінны адыграць пэўную ролю ў барацьбе з эйджызмам і ліквідацыі яго. Далучацца да гэтых рухаў павінны ўрады, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, установы ААН, акадэмічныя і даследчыя ўстановы, прадпрыемствы і людзі ўсіх узростаў.

Поўны тэкст Даклада (па-ангельску) можна знайсці па гэтай спасылцы.

 

Крыніца: Кааліцыя "За годнае даўгалецце"

Яшчэ запісы