Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзельніцы сустрэчы абмяняліся досведам валанцёрскай працы, падзяліліся апомніші навінамі і спланавалі задачы на бліжэйшы месяц.

Валанцёркі “Універсітэту Залатога Веку” распавялі, як віншавалі сваіх падапечных з 8 сакавіка.

– Мая падпечная – свякроў, Анастасія Філіпчык, была вельмі рада падарунку ад “Універсітэту Залатога Веку”,  – кажа Аліна Філіпчык.

– Мая таксама, – дадае Ларыса Ганчар. – Колькі радасці было ў вачах маіх дарагіх падапечных, – узгадвае Ларыса і дадае. – Цяпер у нас у планах зрабіць экскурсію па новых раёнах гораду.

Ларыса Кіркевіч з Таццянай Таранка ў нядзелю, 7 сакавіка, разам віншавалі дзвух сваіх падапечных – Раісу Малыхіну і Марыю Мартынаву.

 

Таксама ў Ларысы Кіркевіч былі і сумныя моманты – 10 сакавіка яна пахавала другую сваю падапечную Тамару Бяганскую.

– Маёй  падапечнай з’яўляецца мая мама, – кажа валанцёрка УЗВ Ількевіч Таццяна. – Я жыву разам з ёй і ўсім, чым патрэбна, дапамагаю. Ёй дарэчы 94 гады.

Наступную сустрэчу валанцёраў запланавалі на 19 красавіка.

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.

Яшчэ запісы