Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Рэчы першай неабходнасці і прадукты былі перададзеныя ў прытулак, дзе знаходзяцца людзі, якія патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Панадворак прытулку

Заснавальнік прытулку – Аляксей Шчадроў.

Панадворак прытулку

У прытулак прыходзяць людзі, якія па пэўных прычынах аказаліся ў цяжкім становішчы і без падтрымкі сям’і. Тут заўсёды накормяць, акажуць медыцынскую дапамогу. Таксама тут ёсць правіла: хадзіць на малітву і трымаць “сухі закон”.

Прытулак існуе выключна на ахвяраванні. Калі становіцца зусім цяжка – пішуць абвесткі пра дапамогу ў сацсеткі. Адну з такіх абвестак у Фэйсбуку ўбачыла старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч. З гэтага і пачлося планаванне чарговай добрай справы студэнтаў УЗВ.

– “Дзякуй, што дапамагаеце бедным і не даеце памерці з голаду. Раней яшчэ дапамагаў Карытас, але зараз вельмі цяжка, патрэбны прадукты. Людзі дапамагаюць аплочваць святло, хатні тэлефон,” – дзякуе Аляксей.

Ларыса Кіркевіч і Таццяна Таранка загружаюць рэчы для прытулку

Рэчы для прытулку студэнты збіралі аператыўна. Знайшоўся і дабраахвотнік, які пагадзіўся іх адвесці. Добрым чалавекам аказаўся Віталь, які дапамог гэтай добрай справе рэалізавацца.

Рэчы для прытулку

Школа добрых справаў – гэта традыцыйны праект, якія студэнты УЗВ здзяйсняюць штогод. У яго межах яны самі вызначаюць і праводзяць уласнымі сіламі дабрачынныя акцыі на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Прапаноўвайце нам таксама свае добрыя ідэі для добрых спраў!

 

Яшчэ запісы