Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Тэатральнае прадстаўленне па п’есе Леаніда Філатава “Пра Фядота – стральца, удалога малайца” ад трупы “Універсітэта Залатога Веку” адбудзецца 1 красавіка!

У гэтым навучальным годзе тэатральны курс УЗВ быў без рэжысёра, але з дапамогай Алы Дзенісенка, Святланы Елісеевай і студэнтаў паспрабавалі нешта стварыць – тэатральная група падрыхтавала да паказу спектакль па п’есе Леаніда Філатава “Пра Фядота – стральца, удалога малайца”. Рэпетыцыі праходзілі з кансультацыямі былога выкладчыка Васіля Калача.

“Былых артыстаў групы засталося ў гэтым годзе мала, таму запрасілі студэнтаў з іншых груп УЗВ, каб падтрымаць артыстаў. І новыя артысты нас не падвялі – хадзілі на рэпетыцыі добрасумленна, прыслухваліся да заўваг больш вопытных і ўносілі свой унёсак. Артысты тэатральный групы вельмі ўдзячны Але Дзенісенка за тое, што яна ўнесла велізарны ўклад у гэту нялёгкую справу – музыкальнае суправаджэнне, касцюмы для амаль што ўсіх персанажаў, агучванне, роль скамароха-забаўніка, рэквізіт” – дзеліцца артыстка групы Лілія Грыгарук.

Сустрэча распачнецца а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўд. 86.

Уваход – абавязкова ў масках.

 

Яшчэ запісы