Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Тэатральная група “Універсітэта Залатога Веку” у новым складзе актораў 1 красавіка адыграла свой першы спектакль па п’есе Леаніда Філатава “Пра Фядота – стральца, удалога малайца”.

З пачатку другога семестра студэнты і студэнткі тэатральнага курса распачалі падрыхтоўку да паказу тэтральнага прадстаўлення. Кожны тыдзень акторы збіраліся на рэпетыцыі ў рамках занятка па раскладу УЗВ, а таксама самастойна сарганізаваліся на стварэнне факультатыва.

Для некаторых актораў – гэта быў першы вопыт выступлення

Велізарную ролю ў арганізацыі і рэалізацыі спектакля выканала студэнтка УЗВ Ала Дзенісенка, якая падрыхтавала касцюмы для персанажаў, рэквізіт, паралельна была скамарохам-забаўнікам, адказвала за агучванне і музыкальнае суправаджэнне. У працэсе рэпеціравання кансультаваў працэс тэатральны рэжысёр, былы выкладчык УЗВ Васіль Калач.

Злева направа: Фядот, Маруся, Пасол, Цар, Нянька, Царэўна

Знаёмцеся з дзеючымі асобамі:

Скамарох-забаўнік  – Ала Дзенісенка,

Фядот – Святлана Елісеева,

Маруся – Таццяна Іванова,

Цар – Валерый Дзенісевіч,

Царэўна – Вольга Паўлава,

Нянька – Наталля Жадзько,

Генерал – Уладзімір Рунге,

Баба Яга – Лілія Грыгарук.

Тэатральная група УЗВ прымае запрашэнні на гастролі!

Сюжэт п’есы пераклікаецца з многімі рускімі казкамі, дзе цар даймае стральца рознымі выпрабаваннямі. Апошняе з іх гэта “найсці тое, чаго не існуе”, з надзеяй, што Фядот не вытрымае, і цар зможа ажаніцца з дзяўчынай стральца  Марусяй. Заканчваецца ўсё хэпі-эндам  Фядот апынаецца хітрэйшым і знаходзіць выйсце з сітуацыі.

Якое выйсце і які лёс чакае цара, паглядзіце ў запісу спектакля менавіта ў выкананні нашай тэатральнай групы:

На прэм’еры былі не толькі выкладчыкі і студэнты УЗВ, але і іх родзічы, якія прыйшлі падтрымаць дэбют.

Агульнае фота

Водгук на спектакль ад Надзеі Дзенісевіч, жонкі актора Валерыя Дзенісевіча:

Больш фота глядзіце па спасылцы.

 

Яшчэ запісы