Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У красавіку мы працягваем заняткі Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку. Мэтай універсітэта з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве, а таксама спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.

Заняткі ВУЗВ даступны і для людзей іншых пакаленняў.

Адкрытыя анлайн-лекцыі праходзяць тры разы на тыдзень – па панядзелках, чацвяргах і суботах.

Далучайцеся да заняткаў з сваімі сябрамі і блізкімі

Прапаноўваем вам пазнаёміцца з раскладам заняткаў на бліжэйшы час. Звяртаем увагу, што расклад будзе дапаўняцца і можа таксама змяняцца.

3 красавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Тэорыя інфармацыйнай павесткі дня альбо як кіраваць светам пры дапамозе тэлевізійнага пульта?”, Сяргей Штурхецкі, Украіна. Запісацца.

5 красавіка, 11:00-12:30, трэці занятак курса практычных заняткаў для сталых людзей “STOP-STRESS”. Ратацыйная (сустаўная) гімнастыка на стуле. Перавагі: зніжаная нагрузка на паясніцу, мінімізацыя пагроз атрымання траўмаў. Комплекс спецыяльных практыкаванняў для здаровых суставаў, эластычнасці сухажылляў і агульнага тонусу арганізма, Алена Гадалава, Беларусь. Запісацца.

7 красавіка, 18:00-19:30, чацвёрты занятак курса па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лёс у беларускай гісторыі”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.

10 красавіка, 13:00-14:30, трэці занятак курса “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь. Запісацца.

12 красавіка, 11:00-12:30, чацвёрты занятак курса практычных заняткаў для сталых людзей “STOP-STRESS”. Фізічныя практыкаванні, накіраваныя на падтрыманне функцый галаўнога мозгу, паляпшэнне памяці, канцэнтрацыі ўвагі, прафілактыку дэменцыі, Алена Гадалава, Беларусь. Запісацца.

12 красавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Яўрэйская кухня”, Аляксей Іваноў, Ізраіль.

14 красавіка, 18:00-19:30, пяты занятак курса па гісторыі Беларусі “Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя дзвюх самых буйных канфесій на беларускіх землях за апошнюю тысячу год”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.

17 красавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Псіхалагічная ўстойлівасць у час інфадэміі альбо 5 шагоў да самавалодання ў час уселенскага шаленства”, Галіна Гандзілеўская, Сяргей Штурхецкі, Украіна.

19 красавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Канец школы”, Юлія Назарэнка, Беларусь.

21 красавіка, 18:00-19:30, шосты занятак курса па гісторыі Беларусі “Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя дзвюх самых буйных канфесій на беларускіх землях за апошняю тысячу год”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца. 

22 красавіка, 18.00-19.30, лекцыя “Маніпуляцыі асабістыя і медыйныя”, Наталля Нячаева-Юрыйчук, Украіна.

23 красавіка, 11:00-12:30, занятак “Йога смеха”, Катажына Рамбеза, Польша.

24 красавіка, 13:00-14:30,, чацвёрты занятак курса “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь. Запісацца.

27 красавіка, 18:00-19:30, сёмы занятак курса па гісторыі Беларусі “Гродна – горад-помнік. Віртуальны шпацыр па самых значных і цікавых месцах у Горадні”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.

Сачыце за анонсамі на сайце ВУЗВ і ў сацыяльных сетках! Там таксама будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю і курс.

Старонкі Універсітэта ў Facebook і Instagram.

ВУЗВ заснаваны ў 2020 годзе членамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“. У кастрычніку 2020 года Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых плануемых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.

 

Яшчэ запісы