Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Такія віншаванні – гэта традыцыйнае свята УЗВ, якое праходзіць два разы ў год. Гэтым разам віншавалі юбіляраў, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 15 красавіка.

Вядучымі імпрэзы, якая адбылася 15 красавіка, сталі студэнткі і ўдзельніцы хора “УЗВышша” – Алена Іванова і Аліна Філіпчык.

Алена Іванова (злева) і Аліна Філіпчык (справа)

Яны падрыхтавалі конкурс, у межах якога прысутныя павінны былі адгадаць па фатаграфіі імя юбіляра.

Вядучыя таксама запрасілі павіншаваь юбіляраў спадарыню Алу Петрушкевіч – выдатную паэтку, выкладчыцу курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” і студэнтку УЗВ.

Ала Петрушкевіч чытае верш для юбіляраў

Такая шчаслівая,
што аж страшна,
каб не сурочылі, не ўраклі.
Душу даўно не трымаю насцеж,
жаданні схоў надзейны знайшлі
то за ўсмешкай, лёгкай, як вецер,
то за прыязным паглядам вачэй,
каб не ўгледзеў ніхто, не прыкмеціў,
як з кожным годам мне ўсё цяжэй
прыгожа ўздымацца па шчонаўскім грудзе.
Якая шчаслівая! –
думаюць людзі.

Юбіляры прымаюць удзел у конкурсе

Пасля конкурса юбіляры атрымалі сувеніры, якія падрыхтавалі студэнткі курса “Натхненне майстрыхі” Наталля Яскелевіч і Рыма Алізаровіч.

Вырабы Рымы Алізаровіч
Вырабы Наталлі Яскелевіч

Сустрэчу ўпрыгожыў выступ хору “УЗВышша”, удзельнікі якога выканалі некальні прыгожых музычных кампазіцый.

Словы песні “Мы едины с тобою, земля”, якая прагучала на сцэне, напісала студэнтка УЗВ Святлана Елісеева. Аўтарам музыкі з’яўляецца Валерый Кручкоў, мастацкі кіраўнік мужчынскага вакальнага ансамбля “Гарадзенцы” , які часта ўдзельнічае ва ўрачыстых мерапрыемствах “Універсітэту Залатога Веку”.

Святлана Елісеева (злева) падарыла юбілярам УЗВ сваю песню

Студэнтка Наталля Рэпіна УЗВ падзяліліся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў імпрэзе.

Глядзіце запіс імпрэзы і атрымлівайце станоўчыя эмоцыі!

Больш фота з віншавання юбіляраў УЗВ-12 глядзіце па спасылцы.

 

 

Яшчэ запісы