Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Cтудэнты “Універсітэта Залатога Веку” перадалі рэчы манахіням жаночага манастыра ордэна Святой Брыгіты.

Гэта ўжо другая добрая справа, якая адбылася пасля вясновага Вольнага кірмашу ва УЗВ-12.

Сябры Рады УЗВ  Ларыса Кіркевіч, Таццяна Таранка, Валерый Дзенісевіч і актыўны студэнт Віктар Бурдукоў – сустрэліся з навучэнкай манастыра Вікторыяй і перадалі рэчы для людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным і сацыяльным становішчы.

Навучэнка Вікторыя з Віктарам Бурдуковым (злева) і Валерыем Дзенісевічам (справа)

Студэнты УЗВ традыцыйна дапамагаюць патрабаючым асобам праз сясцёр-брыгітак. Кожны жыхар горада можа прынесці рэчы ў добрым стане па адрасе: вул. Карла Маркса, 27.

Яшчэ запісы