Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

21 красавіка студэнты УЗВ-12 традыцыйна добраўпарадкавалі тэрыторыю рэчкі Гараднічанкі.

Студэнты запрасілі далучыцца да акцыі, якая праходзіла  21 красавіка, усіх ахвотных.

Рэчка Гараднічанка да прыбірання

З граблямі, рыдлёўкамі і ў адпаведным дрэс-кодзе на беразе гараднічанкі сабраліся традыцыйна актыўныя студэнты і студэнткі УЗВ: Валерый Дзенісевіч, Уладзімір Рунге, Ларыса Кіркевіч, Віктар Бурдукоў, Ніна Марціросава, Лілія Вільчэўская, Людміла Стасевіч.

Старшыня Рады Ларыса Кіркевіч
Віктар Бурдукоў і Лілія Вільчэўская

Больш фота з акцыі, якая праходзіла ў межах Школы добрых справаў УЗВ, глядзіце па спасылцы.

Школа добрых справаў” з’яўляецца адным з галоўных элементаў працы УЗВ. Штогод нашыя студэнты ў межах Школы прыдумваюць і самі рэалізуюць каля дзясятка рознага кшталту дабрачынных акцый і справаў:

Студэнты УЗВ сабралі рэчы для гарадзенскага дарослага хоспісу

Студэнты УЗВ здзейснілі першую ў новым годзе добрую справу

Зладзілі другую добрую справу – перадалі рэчы у манастыр Брыгітак

Яшчэ запісы