Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Святочная агульная лекцыя, прысвечаная Дню народзінаў УЗВ, адбудзецца 29 красавіка.

У гэты дзень УЗВ споўніцца 11 гадоў! На імпрэзу запланавана цэлая праграма – будзем не толькі святкаваць, але і як заўсёды вучыцца.

Спачатку пройдзе лекцыя на тэму: “Як перамагчы інэрцыю мыслення: тэорыя і практыка” ад выкладчыцы курса “Гульні для розуму. Вырашаем і знаходзім” Кацярыны Дабкене

Кацярына Дабкене на занятках

“За паўтары гадзіны мы паспрабуем разабрацца, што такое інэрцыя мыслення, навошта яна патрэбна і ў якіх выпадках з ёй усё ж такі патрэбна змагацца. Будзем падрываць шаблоны, смяяцца, гарэзаваць і ствараць новыя нейронныя сувязі. Мінімум словаў, максімум практыкаванняў. А ў выніку – добры настрой, матывацыя на творчасць і карысныя інструменты для эфектыўнага мыслення”, – анансуе Кацярына.

Пасля лекцыі адбудзецца адкрыццё выставы творчых курсаў УЗВ. На ёй будуць прадстаўлены працы студэнтаў і выкладчыкаў, створаныя ў розныя гады.

Усе жадаючыя змогуць пачаставацца святочным тортам!

Сустрэча распачнецца а 12 гадзіне па адрасе вул. Будзённага 48а, аўд.86.

Уваход – толькі ў масках.

Яшчэ запісы