Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Гэта было вельмі хвалююча і кранальна. Час цячэ. Змяняюцца ўмовы, змяняюцца людзі, з якімі мы працуем, змяняемся мы. Толькі не змяняецца асноўнае прызначэнне УЗВ – паляпшаць якасць жыцця сталых людзей, – кажа на адкрыцці імпрэзы дырэктарка праграмы Лана Руднік, узгадваючы пра тое, як усё распачыналася.

Пад дружнае “Многае лета” у залу ўносіцца вялікі торт з лічбай 11 і святкаванне пачынаецца!

Яго разынкай стала адкрыццё выставы творчых прац. Іх аўтараммі з’яўляюцца студэнты Універсітэту, якія напрацягу некалькіх год наведвалі творчыя курсы УЗВ.

Пра тое, як рыхтавалася выстава і што на ёй прадстаўлена, распавяла сябра Рады УЗВ, вядоўца курса “Натхненне майстрыхі” Тамара Герасіменка.

Карціны і кераміка, вышыўка, вязаныя вырабы, нейраграфіка і шмат чаго іншага не раз прымушалі прысутных захапляцца ўбачаных прац і адорваць іх аўтараў кампліментамі.

А вось і частка аўтараў, якія прадставілі свае творы на выставе

Гісторыя “Універсітэту Залатога Веку” пачалася ў 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Фота з архіву УЗВ

Работы з выставы творчых курсаў УЗВ:

Больш фота са святкавання Дня народзінаў УЗВ глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы