Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі адкрытай лекцый УЗВ, праведзенай 29 красавіка Кацярынай Дабкене. Удзельнікі сустрэчы разбіраліся, што такое інэрцыя мыслення, трэніравалі мозг праз вырашэнне задач і выкананне незвычайных практыкаванняў!

У першай частцы заняткаў Кацярына Дабкене са студэнтамі разам генеравалі ідэі, як захаваць здароўе мозга.

Галоўнымі ўмовамі для гэтага з’яўляюцца:

  • здаровы сон;
  • умераная і разнастайная фізічная актыўнасць (месяц пахадзілі ў басейн, другі месяц пайшлі на пілатэс, каб мозг не прывыкаў да аднаго віда актыўнасці);
  • правільнае харчаванне;
  • умераны стрэс (загартоўванне, выступленне на публіцы).

Самы галоўны варунак – гэта захоўваць вастрыню розуму, нарошчваць нейронныя сувязі, трэніраваць мозг.

Як гэта можна рабіць студэнты і студэнткі УЗВ таксама вучыліся на агульнай лекцыі.

Галоўным жа ворагам нашага галаўнога мозгу з’яўляецца інэрцыя мыслення, якая часта засядае у нашых галовах.

Інэрцыя мыслення – гэта схільнасць да якога-небудзь канкрэтнага метада і вобраза мыслення, ігнараванне ўсіх магчымасцей, акрамя адзінай, якая сустрэлася ў самым пачатку.

Прыкладамі са штодзённасці можа быць наша дарога да дому ці аўтобуса – калі мы ходзім  той жа самай сцежкай кожны дзень, тое, як мы перамяшчаемся па хаце, як ставім імбрык і запальваем газ.

Інэрцыя мыслення калісьці дапамагала нам выжыць (калі мы ўцякалі ад тыграў), эканоміць нашыя сілы, энэргію і дапамагала нашаму мозгу адчуваць сябе ў бяспецы. Гэта так званая нашая “зона камфорта”.

Інэрцыя мыслення з’яўляецца натуральнай і нармальнай з’явай, але часам яе трэба “узварушваць”. Напрыклад, калі мы хочам патрэніраваць наш мозг, неяк творча вырашыць задачу. Такім “устрэсваннем” можа стаць:

  • засвойванне новых навыкаў (шахматы, замежныя мовы, музыкальныя інструменты і г. д.);
  • змена звычак (новая дарога, разнастайнае чытанне, новыя рацэпты, выкарыстанне левай рукі замест правай і наадварот);
  • пашырэнне кола сувязяў, новыя знаёмствы;
  • мэтанакіраваныя трэніроўкі гнуткасці мыслення.

Пазнаёміўшыся з чатырма ворагамі інэрцыі мыслення, Кацярына прапанавала зрабіць практыкаванне і прыдумаць 50 новый ідэй для скарыстання простага алоўка. Для самастойнай трэніроўкі мозга можна браць любую рэч і рабіць тое ж самае (малаток, свечка, цвік).

Студэнты выконваюць практыкаванне ад Кацярыны Дабкене

“Вельмі часта нашае дарослае мысленне бывае вельмі багатым на тэрміны, складаныя словы і наша мова сама нас заганяе ў “трубу” мыслення, – кажа Кацярына. – І калі ўзнікае некая праблема, якую складана вырашыць, перафармулюйце тое, што дадзена, замяніце словы, пастаўце інакш пытанне”.

У якасці трэнажора студэнты і студэнткі зноў выконвалі практыкаванне, сэнс якога заключаўся ў тым, каб выказаць думку “Эпідэмія каронавірусу скончыцца гэтым летам”, не паўтараючы аніводнага слова.

Тэхніка, каб завастрыць мысліцельныя працэсы

Іншыя тэхнікі, якія можна выкарыстоўваць самастойна або ў кампаніі, каб адтачыць усе разумовыя працэсы і нагадаваць нейронныя сувязі:

  • трэніраваць крытычнасць мыслення, падвяргаць сумненню меркаванні аўтарытэтаў;
  • лагічныя задачы, задачы на кемлівасць;
  • складаць вершы, спяваць, займацца творчасцю, пісаць дзённік;
  • развіваць асацыятыўныя сувязі;
  • гуляць у гульні: настольныя, інтэлектуальныя і г.д.

Гід аб актыўным даўгалецці. Жыць доўга

Заданні, якія вырашалі студэнты вы можаце знайсці ў прэзентацыі, далучанай ніжэй:

Глядзіце поўны запіс лекцыі:

Больш фота шукайце па спасылцы.

Яшчэ запісы