Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Жывыя кнігі” будуць распавядаць 6 траўня цікавыя гісторыі пра свае сем’і.

Выступіць у якасці “жывых кніг” былі запрошаны ўдзельніцы конкурсу эсэ “Мая сям’я”: Лілія Вільчэўская (“Гісторыя жыцця пяці сясцёр”), Ніна Ількевіч (“Бацькоўскі дом”), Тамара Мухіна (“Я жыла ў Паўночнай Карэі”), Ларыса Кіркевіч (“Сямейны альбом”), Марына Загідуліна (“Мая партрэтная галерэя”).

Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх раўндаў па 30 хвілін, у час якіх можна абраць сабе “кнігу” і бліжэй пазнаёміцца з яе “зместам”.

Напрыканцы запланавана ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу эсэ.

Жывая бібліятэка працуе па такому ж прынцыпу, як і звычайная, толькі замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі. Сюды прыходзяць чытачы, запаўняюць “бібліятэчную картку” і выбіраюць “кнігу”, якую яны будуць чытаць на працягу пэўнага часу.

Запрашаем усіх ахвотных 6 траўня а 12 гадзіне завітаць да нас на вул. Будзённага 48А (аўдыторыя 86 ва ўнутраным дворыку).

Уваход толькі ў масках!

 

Яшчэ запісы