Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

…І бачу сцежку, па якой мой дзед

Бег да бабулі ўлетку на спатканне.

Гэтыя радкі з верша Марыны Загідулінай гучалі 6 траўня на Жывой бібліятэцы УЗВ, прысвечанай сямейным гісторыям.

Удзельнікамі імпрэзы сталі больш за 30 чалавек, сярод якіх былі не толькі студэнты УЗВ, але і моладзь, журналісты.

Жывую бібліятэку адкрыў сябра Рады Уладзімір Рунге, які прачытаў верш Генадзя Бураўкіна “Нy штo, Бeлapycь, y цябe зa cыны?”:

Нy штo, Бeлapycь, y цябe зa cыны?

– Хтo быў пaштapoм, Плyгapoм

Цi пaдпacкaм,

Як тoлькi пpaб’eццa xoць тpoxi ў чыны,

Зaбыць цябe лiчыць cвaiм aбaвязкaм.

 

Ад xлeвa вяcкoвaгa вepнyць лычы,

Хoць бaцькaвa caлa ядyць як зaзвычaй

I мaтчынy мoвy гaтoвы лiчыць

I “бeднaй”,

I “xaмcкaй”

I пpocтa “мyжычaй”.

 

Нe лeзe y вyшы iм дaўнi нaзoў,

Пcyeццa нacтpoй aд бaбyлiныx cтpoяў.

Зyciм iм нe тpэбa

Нi нaшыx князёў,

Нi нaшыx пpapoкaў,

Нi нaшыx гepoяў.

 

Хoць ты з ix i кpыжык нaцeльны здымi,

Нixтo пepaд кpыўдaй твaёй нe зaплaчa…

Нy штo тyт пapoбiш –

У кoжнaй cям’i

I з cынaм чacaмi бывae няўдaчa.

 

Нy штo ж,

Кaлi нexтa гaтoў i чaлмy

Нaдзeць,

Кaб нa мecцы cвaiм yтpымaццa,

Аднo тoлькi cэpцa cцicкae:

Чaмy,

Чaмy ix тaк мнoгa ў цябe,

Мaя Мaцi?..

Пасля цёплага вітання вядоўцы Вольга Ганчарук і Уладзімір Рунге пазнаёмілі прысутных з фарматам “Жывой бібліятэкі”.

Вядоўцы Уладзімір Рунге і Вольга Ганчарук

Жывая бібліятэка  – гэта фармат мерапрыемства, скіраваны на барацьбу са стэрэатыпамі і паказ разнастайнасці грамадства.

На Жывой бібліятэцы, амаль як і ў звычайнай, ёсць:

Кніга або “жывая кніга” – чалавек, які хоча і гатовы распавядаць уласныя гісторыі чытачам.

Чытач – наведвальнік мерапрыемства, які мае чытацкі білет.

Чытаць – у Жывой бібліятэцы азначае размаўляць з кнігай, задаваць пытанні і атрымліваць на іх адказы.

Таксама на Жывой бібліятэцы працуюць правілы: чытачы могуць наведаць адну кнігу падчас адной сесіі, кніга мае права адмовіцца адказваць на любое пытанне чытачоў, праяўляць уезамапавагу адзін да аднаго.

Праграма Жывой бібліятэкі складалася з дзвюх сэсій па 30 хвілін.

У час кожнай з гэтых сесій можна было пачытаць любую з пяці кніг, якімі былі:

 Лілія Вільчэўская (“Гісторыя жыцця пяці сясцёр”),  

– Ніна Ількевіч (“Бацькоўскі дом”),

– Тамара Мухіна (“Я жыла ў Паўночнай Карэі”),

– Ларыса Кіркевіч (“Сямейны альбом”),

– Марына Загідуліна (“Мая партрэтная галерэя”).

Кожная з “жывых кніг” прыгожа аформіла свой уласны столік.

 

Столік Ліліі Вільчэўскай

 

Столік Ніны Ількевіч

 

Столік Тамары Мухінай

 

Столік Ларысы Кіркевіч

 

Столік Марыны Загідулінай

Пасля другой сэсіі ўсе ахвотныя чытачы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад імпрэзы.

Заключнай урачыстай часткай сустрэчы было ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу эсэ “Мая сям’я”.

У якасці прэзентаў удзельніцы атрымалі сувеніры з керамікі, зробленыя студэнткамі УЗВ, якія наведвалі курс ганчарства пад кіраўніцтвам Яўгена Адзіночанкі.

Пераможцы атрымалі і фірмовыя падушкі з лагатыпам УЗВ.

1-е месца ў конкурсе эсэ заняла Марына Загідуліна (“Мая сям’я”).

2-е месца у Ларысы Кіркевіч (“Мая сям’я”).

3-е месца паміж сабой падзялілі Ніна Ількевіч (“Бацькоўскі дома”) і Ангеліна Марцішэўская (“Зусім не басні або пра бабулю Басю”).

У якасці сябраў журы ў конкурсе эсэ паўдзельнічалі выкладчык курсу “Падарожжы ў часе і прасторы” Віктар Кірэеў, выкладчыца курсу “Радавод”, клубу “Таямніцы мастацтва” Любоў Зорына, а таксама Святлана Кутакова.

Усе эсэ удзельнікаў будуць апублікаваныя на нашым сайце, а эсэ Марыны Загідулінай будзе апублікавана таксама на сайце Hrodna.Life.

Маленькія падарункі атрымалі і сябры журы: наборы рацэптаў, які выпусціў кулінарны клуб “Разынкі” пад кіраўніцтвам Ларысы Ганчар.

Больш відэа глядзіце на нашым Ютуб-канале.

Больш фота па спасылцы.

Жывыя бібліятэкі “Універсітэту Залатога Веку” праходзяць з 2015 года:

“Сямейны фотаальбом”

“Міжпакаленчыя жывыя бібліятэкі”

“Лёсы людзей”

“Захавальнікі памяці: калекцыянеры”.

Яшчэ запісы