Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Травень для Універсітэта Залатога Веку – гэта час падсумавання вынікаў  і планавання. Пасля выпускной вечарыны і падсумаваўчай сустрэчы выкладчыкаў, 28 траўня прайшла традыцыйная падсумаваўчая сустрэча кіраўніцтва, каманды і Рады УЗВ.

Сустрэча праходзіла ў маляўнічай вёсцы за Парэччам.

У першай яе частцы старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч распавяла пра асноўныя вынікі працы Рады ў 2020-2021 гг.

Далей рэй вяла дырэктарка праграмы Лана Руднік.

Удзельнікі сустрэчы размаўлялі пра перамены, якія адбыліся сёлета з імі персанальна, з камандай, а таксама ў супольнасці УЗВ.

Маляўнічае наваколле і камандны настрой спрыялі працы.

Амаль усе удзельнікі адзначылі, што на працу УЗВ сёлета моцна паўплывала пандэмія, з-за якой многія студэнты ўстрымаліся ад наведвання Універсітэту.

Аднак навучальны год скончыўся паспяхова. Як заўсёды, студэнты былі актыўнымі, наведвалі заняткі курсаў і клубаў, агульныя сустрэчы.

Цягам навучальнага года атрымалася правесці два вольныя кірмашыЖывую Бібліятэку, рэалізаваць дзесяць “добрых спраў”, здзейсніць вандроўку па Гарадзеншчыне.

Пасля актыўнай гульні-энэрджайзера прыйшоў час абмяркаваць планы на будучыню.

Было прынятае рашэнне, што новы навучальны год распачнецца 1 кастрычніка, а набор студэнтаў стартуе з канца жніўня.

У верасні традыцыйна пройдзе шэраг адкрытых прэзентацый, у час якіх усе ахвотныя змогуць лепш даведацца пра тое, што такое УЗВ і пра ўмовы ўдзелу ў гэтай праграме.

Нягледзячы на тое, што навучальны год скончыўся ў сярэдзіне траўня, студэнты не спяшаюцца разыходзіцца на канікулы.

У чэрвені творчыя групы УЗВ збіраюцца на вандроўку-гастролі да сяброў у кобрынскі Універсітэт Залатога Узросту.

Гарадзенскія студэнты прадставяць спектакль театральнай трупы УЗВ, выступяць з танцавальнай праграмай курса “Diva-Latina”. Сваю праграму рыхтуюць да гастроляў і ўдзельніцы хору “УЗВышша”.

Больш фота з падсумаваўчай сустрэчы глядзіце па спасылцы.

Праца “Універсітэта Залатога Веку” адбываецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

 

Яшчэ запісы