Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Да 180-годдзя Элізы Ажэшкі ў доме-музеі пісьменніцы адбылася святочная праграма «Літаратурна-музычны салон”. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным памяці вядомай аўтаркі, прыйшлі больш за 50 гараджан.

Удзельнікі святочнай праграмы

Праграму адкрылі спецыяльна запрошаныя госці, выкладчыкі танцавальнага курса УЗВ Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін.

Вядучыя запрасілі імянінніцу Элізу Ажэшка, якая павітала ўдзельнікаў імпрэзы.

Альжбэта Даўгаполік у вобразе Элізы Ажэшка

У гэты дзень у доме Элізы Ажэшкі можна было паглядзець выставу рэчаў пісьменніцы.

Ларыса Лотыш дзеліцца ўражаннямі ад выставу з Валерыям Дзенісевічам

На працягу ўсей святочнай праграмы ў доме можна было паслухаць музыку скрыпкі і гітары, песні і вершы.

На мерапрыемства прыйшлі студэнты УЗВ, каб патрымаць сваіх сябровак-танцорак.

Студэнты УЗВ складалі значную частку аўдыторыі імпрэзы

Напрыканцы мерапрыемства студэнты УЗВ станцавалі самбу, а сябра Рады УЗВ Ала Дзенісенка прадставіла наш універсітэт і запрасіла ўсіх ахвотных запісвацца на наступны навучальны год.

Больш фота па спасылцы.

Яшчэ запісы