Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэта яшчэ адна акцыя, зробленая нашымі студэнтамі ў навучальным 2020/2021 гг. у межах “Школы добрых справаў” .

Збор макулатуры працягваўся на працягу ўсяго года.

Адведзенае пад збор макулатуры памяшканне ледзь змясціла ўсё, што прынеслі студэнты УЗВ

Рукі да апрацоўкі сабранага дайшлі толькі пасля таго, як навучальны год скончыўся.

Віктар Бурдукоў, Ларыса Ганчар і Ларыса Кіркевіч пакуюць макулатуру

Ларыса Ганчар, якая адказвае за гэтую добрую справу, дапамагла арганізаваць працэс: сабраць ахвотных дапамагчы, звязацца з арганізацыяй, якая прымае макулатуру і г.д.

Ларыса Ганчар задаволеная вынікамі акцыі

Заключны этап акцыі адбыўся 8 чэрвеня. Традыцыйна актыўныя студэнты УЗВ: Валерый ДзенісевічЛарыса Ганчар,  Ларыса Кіркевіч, Уладзімір Рунге і Віктар Бурдукоў, сабраліся ў гэты дзень з нажніцамі і вяроўкамі, каб перабраць і пераўпакаваць паперу.

Валерый Дзенісевіч, Ларыса Ганчар, Ларыса Кіркевіч, Уладзімір Рунге, Віктар Бурдукоў ў першых шэрагах амаль кожнай добрай справы УЗВ

Агульная вага сабранай макулатуры склала 370 кг.

Штогод у межах “Школы добрых справаў” студэнты УЗВ здзяйсняюць каля 10 розных акцый і мерапрыемстваў на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Яшчэ запісы