Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Выступ курса “Diva-Latina” і тэатральнага клуба адбудзецца 27 чэрвеня ў 14:20. Імрэза сумесна арганізаваная праграмай “Універсітэт Залатога Веку”, дзяржаўнай установай “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” і школай аргентынскага танга

У гэты дзень Вы можаце прыйсці патрымаць нашых студэнтаў на танцавальную пляцоўку ў лесапаркавай зоне Пышкі.

Валерый Дзенісевіч у вобразе Султана

– “Гэта выдатная магчымасць весела правесці час для людзей любога ўзросту, асабліва сталым людзям! Бо “Універсітэт Залатога Веку” ставіць сваёй мэтай паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю, а гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, развівацца інтэлектуальна, фізічна і духоўна” – гаворыцца ў афішы мерапрыемства.

Праграма выступаў калектыву УЗВ:

14:20 – Прывітанне гасцей

14:21 – Танец “Сіртакі” ад студэнтаў курса “Diva-Latina”

14:25 – Танга ад выкладчыкаў УЗВ і школы аргентынскага танга Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін

14:28  – Верш

14:30 – Самба ад студэнтаў УЗВ курса “Diva-Latina”

14:34 –  Танга ад вучняў школы аргентынскага танга

14:36 – Верш

14:38 -Танга ад студэнтаў УЗВ курса “Diva-Latina”

14:41 – Мініяцюра “Школа танцаў” ад студэнтаў тэатральнага клуба УЗВ “Тэатр “Без Правіў”

14:50 – Завяршэнне мерапрыемства

Яшчэ запісы