Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
статыстыка УЗВ-12

Курсы і клубы, Школа добрых справаў, Школа здаровага даўгалецця і сустрэчы з партнёрамі, выкладчыкі і студэнты – усё пра вынікі навучальнага года ў адной інфаграфіцы, падрыхтаванай адмыслова да сканчэння 12 акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.

Нягледзячы на эпідэміялагічныя абставіны, акадэмічны навучальны год 2020-2021 быў каларытным, з мноствам мерапрыемстваў і цікавых падзеяў.

У гэтым годзе мы ездзілі на гастролі і вандроўкі, рабілі добрыя справы, слухалі карысныя агульныя лекцыі анлайн і афлайн, святкавалі дзень народзінаў УЗВ, слухалі цікавыя “жывыя кнігі“, танцавалі, спявалі, рабілі выставу творчасці слухачоў мастацкіх курсаў і клубаў і шмат чаго іншага.

Калаж фота з розных мерапрыемстваў УЗВ-12
Калаж фота з розных мерапрыемстваў УЗВ-12

Дзякуй вялікі ўсім, хто спрычыніўся сёлета да дзейнасці на карысць “Універсітэту Залатога Веку”!

УЗВ-12
Infogram

Яшчэ запісы