Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

19-20 чэрвеня творчыя курсы “Diva-Latina”, хор “УЗВышша” і тэатральны наведалі з творчымі гастролямі сваіх сяброў з Кобрынскага Універсітэта Залатога Узроста”.

… З самага ранку студэнты УЗВ збіраюцца на паркоўцы па вуліцы Будзёнага. Нягледзячы на спёку, настрой бадзёры і прыўзняты. Ды й не дзіва – упершыню ў гісторыі каля 30 удзельнікаў творчых калектываў УЗВ выпраўлюцца ў далёкія гастролі ў цудоўны горад Кобрын.

Дарога ад Гародні да Кобрына займае 218 кіламатраў. Увесь гэты час студэнты УЗВ рыхтаваліся да выступу: ўзгаднялі апошнія дэталі праграмы,  абмяркоўвалі, што можна цікавага паглядзець у горадзе пасля выступу.

Праз 4 гадзіны аўтобус з артыстамі УЗВ паркуецца ля Дома Культуры, дзе будзе адбывацца наша партнёрска-творчая сустрэча.

Канцэртную праграму адкрывае Ала Сапяжынская – кіраўніца “Клуба дзелавых жанчын “Бона” -грамадскай арганізацыі, якая ў 2015 г. стварыла ў Кобрыне свой УЗВ.

Ала Сапяжынская вітае ўдзельнікаў сустрэчы

Ала згадвае, што апошняя сустрэча сталых студэнтаў з Гродна і Кобрына адбылася два гады таму на выпускной сустрэчы УЗВ-10 і што яна вельмі радая, што гарадзенцы нарэшце даехалі і да Кобрына.

На сцэне -акторы Валеры Дзянісевіч і Уладзімір Рунге

У творчай праграме нас чакалі песні ад сяброў Кобрынскага УЗВ і клуба “Сустрэча”, які дзейнічае пры Кобрынсткі ТЦСАН, танцы, тэатральная мініяцюра, выступ хора і нават “цыганачка”.

Сумеснае фота на памяць

Пасля канцэртнай праграмы студэнты УЗВ адправіліся на экскурсію па гародзе.

Наша экскурсаводка – Ірына Сіманава, выкладчыца гістарычна-краязнаўчай секцыі “Кобрынскі ключ”, распавяла пра гісторыю горада, а таксама прывезла гарадзенцаў ва Успенскі касцёл, дзе нас чакалі цікавыя гісторыі і спевы пад арганую музыку.

У адказ дэлегацыя УЗВ разам з дырэктаркай праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Ланай Руднік вырашылі таксама выканаць песню.

Пасля касцёла нас чакаў прыгожы гарадскі парк. У гарачы дзень – гэта самае тое, што было патрэбна. Прахалодны ветрык, цень ад вялікіх дрэў, невелічкае возера, вавёркі сярод людзей і кобрынскія лёды.

У гарадскім парку

Пасля невелікага адпачынку студэнты накіраваліся ў аграсядзібу “Кветкавы рай”. Там, ужо ў больш у нефармальнай абстаноўцы, пазнаёміліся са сваімі кобрынскімі калегамі і адсвяткавалі ўдалае завяршэнне гастроляў.

Выкладчыца кулінарнага клуба “Разынкі” Ларыса Ганчар падрыхтавала свой фірмовы пірог “Падушачкі”.

“Падушачкі” Ларысы Ганчар

Дзень рухаецца да вечара. Студэнты УЗВ размясціліся па пакоях і пайшлі адпачываць пасля каларытнага дня.

Аграсядзіба “Кветачны рай”

Наступны дзесь сустрэў нас такім жа гарачым сонцам, але гэта нас не спыніла і мы паехалі ў Белавежскую пушчу. Пагулялі па лесе, адведалі дзікай птушкі і паглядзелі на археалагічны музей пад адкрытым небам.

Археалагічны музей пад адкрытым небам

Поўдзень – час вяртацца ў родны горад Гродна. На шляху да дома студэнты УЗВ вырашылі наведаць жамчужыну Брэсцкай вобласці – Ружанскі палац.

У Ружанскім палацы

Свой водгук аб творчай вандроўцы пакінулі сябры Рады УЗВ Таццяна Таранка і Ларыса Кіркевіч:

Водгук выкладчыцы курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах”  Алы Петрушкевіч:

Свой водгук аб вандроўцы пакінула таксама студэнтка Святлана Каспяровіч:

“Впервые была на экскурсии. Все очень понравилось. Прекрасно организована поездка, тщательно продуманы все бытовые вопросы, внимательное и бережное отношение к каждому участнику поездки. Впечатлена прекрасным Кобрином, шикарным парком и историческими местами. Очень тронута радушием и гостеприимством хозяев усадьбы “Цветочный рай”. Осталось полное ощущение, что побывала в гостях у близких мне людей. Прекрасно провела время в компании замечательных людей. Спасибо всем, кто организовал эту поездку, спасибо за внимание, заботу и тепло. СПАСИБО от всех нас”.

“Хочу присоединиться к сказанному Светланой. А также сказать,что замечательная энергетика всех участников поездки, ощущалась и создавала радостное и веселое настроение каждому и всем вместе! Спасибо за настроение и прекрасное единение всех нас!” – кажа Наталля Жадзько.

“Мне кажется, что мы все стали роднее и ближе. Такие поездки очень сближают людей. Всем огромное спасибо, что были рядом. Спасибо всем организаторам, особенно нашей Алле Денисенко. У тебя Аллочка все получилось супер!!!” – дадае Вольга Слабунова.

“Ни добавить, ни убавить.Ожидал от поездки приятных ощущений.Но реальность превзошла все мои ожидания!!! Спасибо всем организаторам. И спасибо Кобрину!” – кажа галоўны актор тэатра Валерый Дзенісевіч.

“Побывали в реальном Раю! Теплом, душевном, красивом, удобном. Много радости было везде, пусть и дальше будет так. Миллион благодарностей всем, кто вложил свое сердце, время, умение, творчество, щедрость!!!” – каментуе Святлана Елісеева.

“Всё было прекрасно! Солидарна со всеми добрыми отзывами. Огромное спасибо программе УЗВ, организаторам и Аллочке Денисенко за этот творческий вояж на Брестчину!” –  завяршае Таццяна Халянкова. 

Больш фота з вандроўкі можна знайсці па спасылцы.

Яшчэ запісы