Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем у наш хор тых, для каго музыка – частка яго жыцця, якая дапамагае стаць гарманічна развітым чалавекам. Людзі кажуць, як гімнастыка выпраўляе цела, так музыка выпраўляе душу чалавека!

Сустрэчы нашага хора дапамогуць вам не толькі атрымаць эстэтычнае задавальненне ад творчасці, але дазволяць набыць новых сяброў і новыя знаёмствы, і нават палепшыць сваё здароўе!

Мы будзем не толькі рэпеціраваць, але і выступаць перад студэнтамі “Універсітэту Залатога Веку” і іншымі жыхарамі Гродна, а таксама ўдзельнічаць у міжнародных песенных фестывалях!

Мы будзем вывучаць і выконваць песні ў розных жанрах.

Працягласць курса: кастрычнік 2020 г. – травень 2021 г.

Перыядычнасць: 2 разы на тыдзень, па 1,5 гадзін.

Дзе: вул. Будзёнага, 48а а. 86

Колькасць удзельнікаў: да 25 чалавек