Запрашаем у наш клуб усіх аматараў смачна і з задавальненнем гатаваць, усіх, хто жадае падзяліцца сваімі кулінарнымі сакрэтамі і даведацца сакрэты іншых.
Вы даведаецеся шмат новых рэцэптаў, пазнаёміцеся з кухнямі еўрапейскіх краін, навучыцеся прыгожа сервіраваць стол і афармляць стравы.
У праграме курса стравы польскай, італьянскай, французскай, скандынаўскай кухняў, абмен любімымі рэцэптамі блюдаў з мяса і рыбы, дэсертаў, салатаў і соўсаў, вегетарыянскія стравы.
Працягласць курса : кастрычнік 2020 г.-травень 2021 г.
Перыядычнасць: 1 раз на 2 тыдні, па 1,5 гадзіны
Дзе: вул. Ціміразева, 10/1 а.31
Памер групы (колькасць навучэнцаў): ад 8 да 20 чалавек
Выпускным праектам навучэнцаў клуба стане выданне набору паштовак з аўтарскімі рэцэптамі і фотаздымкамі прыгатаваных страваў.
Асабліва вітаюцца ў клубе мужчыны! Вы ў нас – залатыя!
- Выкладае:
- Ларыса Ганчар