Запрашаем у клуб тых, хто цікавіцца тэндэнцыямі моды, бачыць сябе ў плыні жыцця і хоча паглядзець на сябе збоку.
Мы будзем разбірацца ў спалучэнні колераў і колеравых рашэнняў, навучымся ствараць свой стыль, па-майстэрску спалучаць у вопратцы прынты, ўзоры і абіраць яе зыходзячы з тыпу сваёй фігуры, правільна падбіраць аксэсуары.
Мы будзем знаёміцца з рознымі вобразамі і навучымся ствараць ўласны гардэроб, больш даведаемся пра нюансы, густ, знойдзем цікавыя і стылёвыя рашэнні.
Таксама будзем знаёміцца з тым, як пры дапамозе фота правільна ацаніць створаны вобраз.
Пачатак заняткаў: 14 кастрычніка 2019 г.
Працягласць курса : кастрычнік 2019 г. – красавік 2020 г.
Перыядычнасць: 1 раз на два тыдні, па 1,5 гадзіны
Заняткі будуць праходзіць па аўторках у 12:00
Дзе: вул. Будзёнага, 48а-86
Памер групы (колькасць навучэнцаў): да 15 чалавек
- Выкладае:
- Ірына Грэкава