Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем на курс тых, хто хоча аднавіць рухомасць цела, умацаваць суставы і мышцы, захоўваць добрую выправу і падтрымліваць тонус і энергію. Выдатна падыходзіць для людзей “залатога” узросту, якім важна фізічная актыўнасць і рухомасць.

Гэтая гімнастыка ўключае ўсе групы цягліц, у тым ліку мышцы твару, пальцаў рук і ног, вачэй. Гімнастыка суправаджаецца глыбокім цягліцавым дыханнем, што спрыяе актыўнаму забеспячэнню цягліц кіслародам і падтрыманню добрага тонусу. Умацоўвае суставы, пазваночнік, спрыяе павышэнню гнуткасці цела.

Працягласць: кастрычнік 2020 – травень 2021

Перыядычнасць: 1 раз у тыдзень па 1,5 гадзіны

Памер групы: да 20 чалавек

Дзе: вул. Будзённага 48а а. 86

Займаючыся на гэтым курсе вы дапаможаце сабе захаваць маладосць, актыўнасць і рухомасць. Ваш арганізм скажа “Вялікі дзякуй!”