Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі вы марылі навучыцца маляваць і разбірацца ў выяўленчым мастацтве, запрашаем Вас на курс “Асновы выяўленчага мастацтва». Будзем рады дзяліцца ведамі і падтрымліваць Вас у кроках да мастацтва.
Вы навучыцеся разбірацца ў стылях мастацтва. Даведаецеся асновы класічнага малюнка, жывапісу, кампазіцыі. Будзеце маляваць з натуры і выконваць кампазіцыі на развіццё фантазіі. Даведаецеся разнастайныя тэхнікі для выканання сваёй працы.
У праграме курса:
– тэорыя мастацтва
– наведванне выставы
– знаёмства з законамі пабудовы малюнка, жывапісу, кампазіцыі
– практычныя заданні

Працягласць курса: кастрычнік 2020-травень 2021
Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень па 1,5 гадзіны
Дзе: вул. Будзённага 48а а. 63
Памер групы: 10 – 15 чалавек