Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

22 лістапада ў сталіцы Літвы адбудзецца ўрачыстае перапахаванне парэштак паўстанцаў 1863 года, знойдзеных на Замкавай гары ў Вільні. Сярод іх і нацыянальны герой беларускага народа Кастусь Каліноўскі. Постаць Каліноўскага, які спрычыніўся да ўзнікнення незалежнай Беларусі – адна з найбольш паважаных у беларускай гісторыі, ушанаваная ў вялікай колькасці твораў літаратуры і мастацтва.

Нездарма ў “Гісторыі беларускай дзяржаўнасці” (2019), выдадзенай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, пра Каліноўскага сказана, што яго заклік змагацца “за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную” стаў нацыянальнай ідэяй беларусаў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Хто ж такі Кастусь Каліноўскі? Што ў яго асобе сапраўднага, а што легендарнага?

Як адбывалася станаўленне яго поглядаў і хто найбольш на яго паўплываў? Чаму да сёння вакол імя Кастуся Каліноўскага ўзнікаюць спрэчкі?

Пра ўсё гэта слухачы УЗВ даведаюцца ў час сустрэчы з гарадзенскім гісторыкам Васілём Герасімчыкам, аўтарам кнігі “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда”.

Сустрэчы адбудзецца 14 лістапада ў аўдыторыі 100 па вуліцы Будзёнага, 48а. Пачатак а 12-й гадзіне.

Яшчэ запісы