Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Што можна зрабіць для прыняцця Канвенцыі ААН аб правах сталых людзей? Гаворка пра гэта ідзе ў дапаможніку, створаным міжнароднай арганізацыяй HelpAge.

У кнізе апісаныя чатыры асноўныя крокі, рэкамендаваныя для таго, каб прыспешыць прыняццё Канвенцыі.

1. Даведацца пазіцыю кіраўніцтва краіны адносна сталых людзей.
2. Аргументаваць патрэбы ў стварэнні Канвенцыіі.
3. Далучаць сталых людзей (у тым ліку да абмеркавання зместу Канвенцыі).
4. Правяраць прагрэс дзеяння, скіраваных на забеспячэнне правоў сталых людзей у краіне, а таксама планаваць наступныя дзеянні.

Пагартаць дакумент можна ніжэй.

Fair: чатыры крокі да Канвенцыі ААН аб правах сталых людзей from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Студэнты “Універсітэту Залатога Веку” былі аднымі з першых, хто падтрымаў ініцыятыву аб стварэнні Канвенцыі ААН аб правах сталых людзей.

Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей.

Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку – http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/

 

Яшчэ запісы