Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Праблемы забруджвання пластыкам, магчымыя канцэптуальныя падыходы і рашэнні ў свеце і Беларусі разглядаліся на чарговай агульнай лекцыі 6 лютага Вольгай Крэмлёвай, дацэнтам кафедры экалогіі ГДУ імя Я. Купалы.

Вольга з падарункамі ад студэнтаў УЗВ

Ці можна выжыць без пластмасы? – адно з самых хвалюючых пытанняў для кожнага неабыякавага да сябе і краіны чалавека.


Вольга расказала, што пластык бывае двюх відаў.

“Аксаразлагаемы – ён вырабляецца са звычайнага пластыка з даданнем спецыяльных рэчываў, якія паскараюць яго распад на дробныя часціцы. Такі пластык не з’яўляецца экалагічнай альтэрнатывай.

Кампасціруемы – у яго аснове ляжыць арганічная сыравіна (кукурузны крухмал, трыснёг і інш.) Для яго раскладання патрабуюцца спецыяльныя ўмовы прамысловага кампаставання. У Беларусі, нажаль, такіх умоў няма”.

“Некаторыя звыклыя нам прадметы ўтрымліваюць “схаваны” пластык і мікрапластык, – кажа Вольга і дадае, – ён знаходзіцца ў касметыцы, вільготных сурвэтках, цыгарэтах, чайных пакуначках, сінтэтычнай тканіне і інш”.

У студэнтаў таксама была магчымасць задаваць пытанні лектарцы, на якія яны чулі разгорнутыя адказы.

– Вельмі прыемна ўсведамляць, што аўдыторыя разумее ўвесь маштаб праблемы і гатовая ўнесці карэктывы ў свой паўсядзённы лад жыцця для захавання здароўя свайго і навакольнага асяроддзя. Хоць звычкі “ламаць” часам вельмі складана, – кажа лектарка.

Карысныя парады ад Вольгі:

  • старацца выкарыстоўваць менш пластыку ў побыце і здаваць яго на пераапрацоўку
  • адмовіцца ад аднаразовага пластыкавага посуду
  •  выкарыстоўваць “шматразовы” пластык некалькі разоў
  • набываць прадукты без упакоўкі альбо з меншай яе колькасцю
  • не набываць касметыку з мікрапластыка
  • аддаваць перавагу натуральнай, а не сінтэтычнай вопратцы.

Студэнты пасля лекцыі таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы